Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. На гэтым тыдні вам па сілах вырашыць не толькі свае задачы. Часцей усміхайцеся. Упартасць у дасягненні мэты прывядзе да добрых вынікаў. У сераду трымайце пад кантролем свае пачуцці, не давайце выхаду раздражненню. У выхадныя добра б менш бываць у шумных кампаніях, аддавайце перавагу вузкаму колу сяброў.


Фота з адкрытых крыніц

Цялец. У панядзелак займайцеся толькі тымі справамі, якія ўжо распачаты і патрабуюць прадаўжэння. Аўторак прынясе атмасферу лёгкасці і нязмушанасці. Радуйцеся жыццю і паспрабуйце падтрымаць гармонію ва ўласным доме на ўвесь астатні тыдзень. У чацвер імкніцеся не раздражняцца і не адказваць грубіянствам на грубіянства. Сваркі, распачатыя ў гэты дзень, хутка не скончацца.

Блізняты. На гэтым тыдні вам будзе жыць лёгка, радасна і цікава. Пашырце кола зносін, дзелавыя сустрэчы дазволяць павялічыць сферу вашага ўплыву, адкрыюцца новыя перспектывы. Выхадныя лепш правесці ў спакоі.

Рак. Калі атрымаецца сумясціць мяккую дыпламатычнасць з вашай звычайнай мэтанакіраванасцю, ніякія цяжкасці не выстаяць. У панядзелак атрымаеце цікавую прапанову, але не варта спяшацца яе прымаць. Лепш пацягнуць час і разабрацца ў сытуацыі. Магчыма, давядзецца штосьці кардынальна мяняць у асабістым жыцці.

Леў. На гэтым тыдні з’явіцца магчымасць прадэманстраваць свае ўменні і навыкі ў прафесійнай сферы. Непрадбачаныя падзеі серады могуць змяніць усе вашы планы. У чацвер не спяшайцеся выконваць заданні, не выключана, што на наступны дзень іх адменяць і дадатковыя абавязкі з вас здымуць. У пятніцу кантралюйце кожны свой крок, пераправярайце паперы — толькі так вы пазбегнеце страт і памылак. У нядзелю будзеце здольныя знайсці агульную мову з дзецьмі і старымі.

Дзева. Вашыя грандыёзныя планы пачынаюць паступова рэалізоўвацца. У панядзелак удала завершыце справы, распачатыя яшчэ ўлетку. У аўторак уяўная ўдача ўдалечыні ад дома можа аказацца прывідам, які прывядзе да непрыемнасцяў у дзелавой сферы. Лепш звярнуць увагу на сям’ю, там вас будзе чакаць сапраўднае шчасце і поспех. У другой палове тыдня не варта пераацэньваць свае сілы і магчымасці.

Шалі. На гэтым тыдні паспрабуйце зразумець, ці задавальняе вас тая роля, якую іграеце. Калі не, то вы даволі лёгка зможаце ад яе адмовіцца. Агледзьцеся па баках і без ілюзій зірніце на сваё жыццё, бо наступіў момант канструктыўных змен. Чацвер — удалы дзень для рэалізацыі задуманага, паспрабуйце дабіцца жаданага, аднак рэалістычна разлічвайце свае сілы. У выхадныя збярыце сяброў на вечарынку.

Скарпіён. Прыслухайцеся да інтуіцыі, і тады будзеце прымаць такія рашэнні, якія забяспечаць вам поспех. На рабоце верагодны змены да лепшага, вам павысяць заробак. Праявіце камунікабельнасць, з’явяцца новыя сябры. Неабходна ўвесь час быць у курсе падзей, каб не прапусціць важную інфармацыю. У выхадныя паспрабуйце забыць пра клопаты і павесяліцеся ад душы з сябрамі.

Стралец. Час падняць сваю прафесійную планку, зрабіце што-небудзь для сябе і сваёй будучыні. Дзелавыя сустрэчы з партнёрамі ў першай палове тыдня будуць вельмі паспяховымі. Да чацвярга многія праблемы вырашацца самі сабой. У выхадныя не сядзіце дома, выбірайцеся ў госці ці зладзьце пікнік на дачы.

Казярог. Хоць абяцанняў дапамогі і разнастайных запэўненняў вы можаце атрымаць больш чым дастаткова, вашы планы і надзеі пагражаюць не апраўдацца. Разлічвайце на сябе. У канцы тыдня адчуеце, што Фартуна ўсё ж вырашыла ўсміхнуцца вам, ашчаслівіўшы сваім заступніцтвам. У сераду не прапусціце важную інфармацыю, на жаль, яна будзе паступаць вялікімі порцыямі ў вельмі сумбурным выкладанні. Пятніца прынясе поспех тым, хто адпраўляецца ў падарожжа.

Вадаліў. Тыдзень будзе няпросты. Дзелавая нагрузка можа стварыць некаторае напружанне. Варта быць больш сціплым і не лічыць сябе самым разумным і абачлівым. Толькі павышаная ўвага да ўсяго, што адбываецца, дазволіць прайсці праз гэты тыдзень без страт. Магчымы спробы падмануць вас з боку дзелавых партнёраў. Многія справы і праекты запатрабуюць дадатковых затрат і намаганняў. Не бойцеся расставацца з непатрэбнымі рэчамі і людзьмі, якія вас расчаравалі.

Рыбы. Паспрабуйце прыцішыць свае запыты і амбіцыі і прыслухайцеся да мудрых парад навакольных. Вы здолееце пераадолець цяжкасці і дабіцца выдатных вынікаў толькі ў тым выпадку, калі не станеце патрабаваць ад жыцця ўсё і адразу. Цярпенне і працавітасць вам вельмі спатрэбяцца. Пажадана прадумаць галоўныя задачы і мэты на бягучы момант і на найбліжэйшую будучыню. У асабістым жыцці не ўсё складваецца гладка.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.