Кітай будзе садзейнічаць справядлівай рынкавай канкурэнцыі і паскорыць стварэнне адзінага нацыянальнага рынку. Аб гэтым заявіў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па рэгуляванні рынку КНР Ло Вэнь, перадае «Сіньхуа».
Краіна засяродзіцца на ўдасканаленні прававой сістэмы, каардынацыі палітычных мер, рэгуляванні, правапрымяненні, а таксама на спалучэнні правілаў для дасягнення гэтых мэтаў. Гэта адзначыў Ло Вэнь на цырымоніі адкрыцця Усекітайскай канферэнцыі па пытаннях справядлівай канкурэнцыі 2024 года ў горадзе Ухань (правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай).
Дзяржупраўленне будзе ўдасканальваць сістэму антыманапольных намартыўна-прававых актаў і правілаў, накіраваных на барацьбу з нядобрасумленнай канкурэнцыяй. Улады Кітая пашыраць інстытуцыйную адкрытасць у канкурэнтных сектарах шляхам паглыблення шматбаковых і двухбаковых абменаў і супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з манаполіяй і нядобрасумленнай канкурэнцыяй.
Як заўважыў Ло Вэнь, добрасумленная канкурэнцыя — асноўны прынцып рыначнай эканомікі, абавязковае патрабаванне адзінага рынку і важная аснова для адкрытасці і супрацоўніцтва. У апошнія гады органы па рэгуляванні рынку краіны ўзмоцнілі нагляд за канкурэнцыяй і правапрымяненне ў гэтай сферы, а таксама на пастаяннай аснове ўдасканальвалі сістэму справядлівай канкурэнцыі, заявіў ён.
Як паведамілі ў ведамстве, былі дасягнуты станоўчыя вынікі, у тым ліку выпуск шэрагу кіруючых дакументаў па антыманапольнай рабоце.
Падчас канферэнцыі чыноўнікі з адпаведных ведамстваў, галіновыя эксперты, а таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў, правапрымяняльных органаў у галіне справядлівай канкурэнцыі, гандлёвых палат і міжнародных арганізацый, правялі абмеркаванне і абмен думкамі.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.