Сейм Латвіі ў канчатковым чытанні прыняў папраўкі да закона «Аб дарожным руху», якія прадугледжваюць забарону на знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на латвійскія СМІ.
Забарона ўступіць у сілу з 1 лістапада 2024 года. Да 31 кастрычніка беларускія транспартныя сродкі павінны быць вывезеныя або зарэгістраваныя ў Латвіі для ўдзелу ў дарожным руху. Калі транспартны сродак не будзе перарэгістраваны або вывезены з краіны ва ўстаноўлены тэрмін, ён можа быць канфіскаваны.
Адзначаецца, што па заканчэнні ўстаноўленага тэрміну Беларускія транспартныя сродкі змогуць уязджаць у Латвію толькі адзін раз для транзітнага перасячэння тэрыторыі краіны, загадзя падаўшы заяўку праз сістэму электронных паслуг дырэкцыі бяспекі дарожнага руху.
У той жа час у Латвію па-ранейшаму змогуць уязджаць дыпламатычныя і консульскія службы, пасольствы і дэлегацыі, а таксама зарэгістраваныя ў Беларусі транспартныя сродкі, прызначаныя для гуманітарных мэтаў. Акрамя таго, выключэнне прадугледжана для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія кіруюць прыналежным ім спецыяльна абсталяваным транспартным сродкам, зарэгістраваным у Беларусі, калі яны едуць наведаць сваякоў.
Прэв’ю: БелТА
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.