На гэтым тыдні антыцыклон, які доўгі час утрымліваў у краіне сонечнае і сухое надвор’е, аслабіў свае пазіцыі. Тады з поўдня Еўропы прынеслі да нас доўгачаканыя ападкі. Аднак іх колькасці аказалася недастаткова для таго, каб кампенсаваць дэфіцыт вільгаці. Таму ў краіне пажаранебяспека захоўваецца на высокім узроўні, а па ўсходзе — на надзвычай высокім узроўні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Да канца гэтага тыдня ўмовы надвор’я вызначаюць франтальныя раздзелы і няўстойлівыя паветраныя масы, якія абумовяць навальнічныя дажджы рознай інтэнсіўнасці.
У пятніцу надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць навальнічныя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы.
Ноччу і раніцай месцамі будзе згушчацца туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ад слабага да ўмеранага, пры навальніцах парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 12 градусаў да 18 цяпла, максімальная днём будзе ў межах 20–26 градусаў, па ўсходзе краіны да 29 цяпла. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
У суботу надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ідуць з поўдня Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне — кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты, удзень у асобных раёнах на паўднёвым усходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 12–17 градусаў, а максімальная днём 21–28 цяпла.
У нядзелю пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, у асобных раёнах — узмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы — 10—17 градусаў, максімальная днём — 21–28 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — 18–20 цяпла.
У далейшым з ростам атмасфернага ціску істотных ападкаў не прагназуецца. Толькі ноччу 16 верасня пад уплывам адыходзячага франтальнага раздзелу месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Разам з тым тэмпературны фон у краіне застанецца па-ранейшаму павышаным і ў начныя гадзіны будзе вагацца ад 6 да 18 градусаў, а дзённыя максімумы складуць 20–27 градусаў.
У панядзелак пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — 10–17 градусаў, месцамі — 7–9 цяпла, максімальная днём складзе 20–27 градусаў.
У аўторак прагназуецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы — 7–14 градусаў, удзень — 20–27 цяпла.
Пераважна без ападкаў чакаецца і ў сераду. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы злёгку панізіцца да 6–13 градусаў, а днём будзе 20–26 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.