Вы тут

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Сейшэльскімі астравамі аб паветраных зносінах


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў указ № 359, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Сейшэльскіх астравоў аб паветраных зносінах. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.


У гэтым міжнародным Дагаворы вызначаюцца ўмовы ажыццяўлення палётаў, пасадкі і высадкі пасажыраў, прыняцця на борт і выгрузкі багажу, грузу і пошты пры выкананні міжнародных пасажырскіх, грузавых і паштовых перавозак.

Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць забяспечыць бяспеку палётаў і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Сейшэльскімі астравамі ў галіне паветраных зносін.

На правядзенне перагавораў па праекце Пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.