Дзень нараджэння сталіцы і Дзень народнага адзінства адзначаць у эфіры сацыякультурнага тэматычнымі эфірамі. Тэлегледачоў чакаюць паказы мастацкіх кінастужак, выпускі праграм, прымеркаваных да свят.
Так, 14 верасня на тэлеканале «Беларусь 3» запланаваны паказ праграмы «Культурнае падарожжа» — Мінск натхняльны (БТРК, 2023 г.) у 11.25. А ўвечары ў 18.30 праект «Архітэктура Беларусі» будзе знаёміць гледачоў з Лошыцкай сядзібай (БТРК, 2021 г.). Свайго роду падарункам стане для тэлеаўдыторыі і паказ дакументальнага фільма «Мінск — пра час і пра сябе», які расказвае пра нараджэнне мільённага мінчаніна ў сталіцы (БТРК, 1977 г.). Не прапусціце паказ увечары ў 22.30. А вось завяршальным музычным акордам святочнага дня можна лічыць фільм-канцэрт «Песні Ігара Лучанка» (БТРК, 1972 г.), удзельнікамі якога былі В. Вуячыч, Э. Хіль, В. Кучынскі, Т. Раеўская, «ВІА Песняры».
Што датычыцца планаў тэлеканала «Беларусь 3» на 17 верасня, то тут нам таксама падрыхтавалі шмат цікавага. На працягу дня будуць ісці перадачы, мастацкія і дакументальныя кінастужкі беларускай вытворчасці. Распачне эфір раніцай у 08.15 паказ мастацкага фільма «Чырвонае лісце» («Беларусьфільм», 1958 г.). У 09.50 варта звярнуць увагу на дакументальную стужку «Сяргей Прытыцкі. Тройчы прыгавораны», якая пабачыла свет у 2023 годзе. Абедзве кінаработы звяртаюць да падзей мінулага, з якога варта вынесці ўрокі.
А ў 13.15 запланаваны паказ мастацкага фільма «Дрэвы на асфальце», знятага 40 гадоў таму. Не менш цікавымі і пазнавальнымі будуць дакументальныя выпускі праекта «Жывая спадчына» (БТРК, 2022 г.) і кінаработа «Краіна выратаванага волата» («Беларусьфільм», 2023 г.). У эфіры ў 16.25 і ў 18.05.
Пасля ў 19.00 і ў 21.05 на сацыякультурным пакажуць мастацкія кінастужкі «Вазьму твой боль» («Беларусьфільм», 1980 г.) і «Час вярнуцца» («Беларусьфільм», 2024 г.) адпаведна. Абодва фільмы даследуюць час і чалавечыя паводзіны ў кантэксце няпростых жыццёвых абставін. У завяршэнне ў 23.10 у праекце «Кадры жыцця» аматараў беларускага мастацтва чакае сустрэча з народным мастаком Беларусі Іванам Міско.
Алена ДРАПКО
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.