Намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч павіншаваў беларускіх леснікоў падчас урачыстага святкавання, прысвечанага Дню работнікаў лесу ў Палацы Рэспублікі, паведамляе БелТА.
15 верасня работнікі лясной гаспадаркі Беларусі святкуюць прафесійнае свята — Дзень работнікаў лесу. «У Міністэрстве лясной гаспадаркі працуе больш за 36 тыс.чалавек. Сваёй штодзённай самаадданай працай вы ўносіце важкі ўклад і робіце ўсё магчымае, каб нацыянальны здабытак Беларусі захоўваўся і памнажаўся не толькі для цяперашняга, але і для будучых пакаленняў. Пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы рэалізуюцца важнейшыя інвестыцыйныя праекты. Галіна дынамічна развіваецца, укараняюцца новыя тэхналогіі, сучаснае абсталяванне, ствараюцца годныя ўмовы працы — усё гэта накіравана на захаванне і развіццё сыравіннай базы і актыўную перапрацоўку лясной сыравіны», — падкрэсліў Віктар Каранкевіч.
Намеснік прэм’ер-міністра падзякаваў леснікам за прафесіяналізм, высокі ўзровень адказнасці і адданасць любімай справе. «Ваша дзейнасць высока ацэненая на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы і ўрада», — дадаў ён.
Віцэ-прэм’ер таксама зачытаў адрас прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанка.
Прэв'ю: pixabay.com.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.