У пятніцу надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць навальнічныя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы.
Ноччу і раніцай месцамі будзе згушчацца туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 12 градусаў да 18 цяпла, максімальная днём будзе ў межах 20–26 градусаў, па ўсходзе Беларусі да 29 цяпла. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Сяргей КУРКАЧ
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.