У кітайскай сталіцы сёння адкрыўся найбуйнейшы ў свеце комплексны кірмаш у галіне гандлю паслугамі — Кітайскі міжнародны кірмаш гандлю паслугамі (CIFTIS) 2024 года, што падкрэсліла магутнае развіццё і вялікі патэнцыял Кітая, перадае «Сіньхуа».
Кітай, як вядучы гулец у гандлі паслугамі, актывізуе намаганні па стымуляванні росту сектара ў спробе прастымуляваць унутранае спажыванне і палегчыць глабальныя эканамічныя і культурныя абмены. У Кітаі назіраецца ўражлівы рост гандлю паслугамі. У перыяд з 2012-га да 2023-га гадоў сярэднегадавыя тэмпы росту аб’ёму гандлю паслугамі ў КНР, склалі 6,2 працэнта, перавысіўшы сярэднесусветныя тэмпы росту і тэмпы росту гандлю таварамі Кітая.
У 2023 годзе доля краіны ў сусветным экспарце і імпарце паслуг склала адпаведна 4,8 працэнта і 7,5 працэнта, што сведчыць аб вялізным патэнцыяле росту. Са студзеня па ліпень гандаль паслугамі Кітая зарэгістраваў двухзначны рост па трох параметрах: агульны аб’ём гандлю, экспарт і імпарт. Імпарт і экспарт турыстычных паслуг, якія ў цэлым аднавіліся да перадпандэмічнага ўзроўню 2019 года, склаў амаль 27 працэнтаў ад агульнага аб’ёму гандлю паслугамі ў Кітаі, з’яўляючыся самым буйным і хуткарослым падсектарам у гэтай галіне.
У той жа час хутка раслі сферы гандлю навукаёмістымі і персанальнымі паслугамі ў сферы культуры і вольнага часу.
Гандаль паслугамі ў краіне таксама становіцца ўсё больш «разумным» і «зялёным». У першым паўгоддзі доля гандлю паслугамі ў лічбавым фармаце перавысіла 40 працэнтаў. Устойліваму росту садзейнічае сектар паслуг Кітая, які бурна развіваецца. У першым паўгоддзі дабаўленая вартасць у гэтай сферы вырасла на 4,6 працэнта ў гадавым вылічэнні, склаўшы 56,7 працэнта ад ВУП, а доля яе ўкладу ў эканамічны рост за гэты ж перыяд склала 52,6 працэнта.
Каб падзяліць магчымасці мегарынку краіны з глабальнымі пастаўшчыкамі паслуг, у 2021 годзе ў Хайнаньскім порце свабоднага гандлю быў укаранёны першы «негатыўны спіс» для трансгранічнага гандлю паслугамі, у якім указана, што айчынныя і замежныя пастаўшчыкі паслуг павінны мець роўны доступ да сектараў, якія не ўключаны ў дадзены спіс. Дзякуючы палітычным мерам падтрымкі гандлю, па выніках мінулага года аб’ём гандлю паслугамі ў гэтай астраўной правінцыі на поўдні Кітая вырас на 29,6 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам.
У сакавіку Кітай пайшоў далей гэтым шляхам, калі ўлады краіны ўпершыню апублікавалі агульнадзяржаўны «негатыўны спіс» для трансгранічнага гандлю паслугамі, а таксама для трансгранічнага гандлю паслугамі ў пілотных зонах свабоднага гандлю, што азнаменавала стварэнне
У верасні Кітая выпусціў кіраўніцтва па пашырэнні рынку гандлю паслугамі, у якім пералічаны 20 асноўных задач, уключаючы стымуляванне экспарту паслуг традыцыйнай кітайскай медыцыны і пашырэнне імпарту паслуг прэміум-класа ў такіх галінах, як культура і вольны час.
У 2012 годзе Кітай ініцыяваў правядзенне нацыянальнага кірмашу, прысвечанага развіццю гандлю паслугамі, які пасля стаў называцца CIFTIS. За час свайго існавання мерапрыемства прыцягнула больш за 900 тысяч экспанентаў і ўдзельнікаў са 197 краін і рэгіёнаў свету.
У выставах і канферэнцыях CIFTIS-2024, які прысвечаны тэме «Глабальныя паслугі, усеагульны росквіт», прымуць удзел больш за 80 краін і міжнародных арганізацый. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншаванне яго ўдзельнікам. Ён адзначыў, што CIFTIS, які паспяхова праводзіцца ўжо дзесяты раз, з’яўляецца яскравым прыкладам высакаякаснага развіцця індустрыі паслуг і гандлю паслугамі Кітая, уносячы пазітыўны ўклад у пабудову сусветнай эканомікі адкрытага тыпу.
Паводле меркавання Старшыні КНР, Кітай будзе працягваць прасоўванне высакаякаснага развіцця за кошт высокаўзроўневай адкрытасці, удасканальваць інстытуты і механізмы для забеспячэння адкрытасці высокага ўзроўню, інавацыйным чынам мадэрнізаваць гандаль паслугамі, актыўна сустыкавацца з высокастандартнымі міжнароднымі правіламі эканомікі і гандлю, садзейнічаць узаемазвязанасці і сумяшчальнасці правіл, рэгламентацый, сістэм кіравання і стандартаў у сферы паслуг, спарадкаваным чынам пашыраць адкрытасць рынку паслуг знешняму свету, узмацняць функцыі сектара паслуг і гандлю паслугамі ў якасці платформы адкрытасці і фарміраваць першакласнае інтэрнацыяналізаванае бізнес-асяроддзе, якое забяспечвае выкананне рыначных прынцыпаў і прынцыпу вяршэнства закона.
Як падкрэсліў Сі Цзіньпін, Кітай гатовы сумесна з рознымі краінамі свету выкарыстоўваць магчымасці, абмяркоўваць супрацоўніцтва і садзейнічаць развіццю ў адпаведнасці з агульнай тэндэнцыяй эканамічнай глабалізацыі, аддаючы тым самым свае сілы садзейнічанню росту сусветнай эканомікі і паляпшэнню дабрабыту народаў розных краін.
Мікалай ЛІТВІНАЎ
Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.
«Устаюць раней за ўсіх і пазней за ўсіх кладуцца»
...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.