Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбалам Султанбаевым.
Бакі абмеркавалі магчымасць пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва, практыку работы беларускіх прафсаюзаў па самых розных напрамках дзейнасці, у тым ліку ў сферы адпачынку, аздараўлення, санаторна-курортнага лячэння працоўных, паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
Юрый Сянько адзначыў, што нацыянальны прафцэнтр надае асаблівую ўвагу захаванню і ўмацаванню здароўя работнікаў і членаў іх сем’яў, мае вялікі вопыт работы на рынку турыстычных паслуг, выступае распрацоўшчыкам цыклаў маршрутаў, накіраваных на знаёмства з гісторыяй, культурай, традыцыямі і дасягненнямі Беларусі.
Эрбол Султанбаеў выказаў асабістую зацікаўленасць у працягу вывучэння гісторыі і сучаснасці нашай краіны. Так, пасол Кыргызскай рэспублікі з’яўляецца членам футбольнага клуба «Дыпламат», які аб’ядноўвае прадстаўнікоў дыпмісій з больш як 70 краін. Клуб развівае праект «Час пазнаваць Беларусь», у рамках якога замежныя дыпламаты наведваюць беларускія рэгіёны.
Юрый Сянько прапанаваў Эрболу Султанбаеву працягнуць знаёмства з нашай краінай, наведаўшы Гродзенскую вобласць. Рэгіён славіцца ўнікальнымі архітэктурнымі помнікамі, багатай культурнай і гістарычнай спадчынай. Старшыня ФПБ выказаў гатоўнасць дапамагчы з арганізацыяй візіту дыпламата на Гродзеншчыну. Гэта стане цудоўнай магчымасцю не толькі спазнаць рэгіён, але і намеціць план далейшага супрацоўніцтва.
Алена КРАВЕЦ
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.