Вы тут

Як саджаць клубніцы восенню?


Па-першае, вусы трэба ўкараняць непасрэдна на маткавых кустах, выбіраючы толькі самыя моцныя разеткі. На адным кусце пакінуць не больш за тры вусы.

Пад кожны вус падстаўляем напоўненую друзлым грунтам пластыкавую шкляначку, прышпільваем разетку да грунту ў шкляначцы і штодня паліваем.

Праз 7–10 дзён адрэжце вус і пастаўце шкляначку ў скрыню, там разетка працягне актыўна развівацца.

Другі важны аспект — падкормка. Да высадкі ў грунт разеткі ў шкляначках трэба двойчы, з інтэрвалам у 10 дзён, падкарміць монафасфатам (сталовая лыжка на 10 л вады, на шклянку аб’ёмам 300 мл — 50 мл раствору да паліву).

Па-трэцяе, для абароны ад вымярзання зімой пры пасадцы клубніц пасейце ў міжраддзях гарчыцу. Скошваць яе не трэба.

Угнаенні з адходаў грыбоў

Восень — час, калі надыходзіць сезон грыбоў. Многія з нас любяць іх збіраць. Але пасля таго, як грыбочкі перабраны, адсартаваны і пачышчаны, мы, не задумваючыся, адыходы проста выкідваем, і дарма: гэта ж выдатная падкормка для раслін. Адходы пойдуць для прыгатавання настою: заліваем рэшткі ад грыбоў 1:1 кіпенем. Праз суткі, пасля таго як настой адстаіцца, яго працэджваюць, і падкормка для раслін гатова. Гушчу, якая засталася пасля працэджвання, можна выкарыстоўваць некалькі разоў. На вядро вады бяром літр настою, і ўсё, можна падкормліваць любыя расліны.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.