14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

ДПК: Больш за 1,2 тыс. фур чакаюць уезду ў Літву


Больш за 1200 вялікагрузаў чакаюць уезду ў Літву. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. 


Фота: БелТА

Менш за ўсё фур за 24 гадзіны прайшло праз пагранпераход «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»). Яго кантрольныя службы аформілі 18 працэнтаў грузавых аўто ад нормы.

Уезду ў Польшчу перад пунктам пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») чакаюць 1000 велікагрузаў. Кантрольныя службы гэтага пагранперахода за суткі аформілі 63 працэнты фур ад нормы.

Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») на ўезд у ЕС фіксуецца 650 фур. Праз гэты пагранпераход на сумежную тэрыторыю прайшло 46% аўто.

Чарга легкавога транспарту і аўтобусаў фіксуецца толькі перад польскім пагранпераходам «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»). Уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць 300 легкавушак і 42 аўтобусы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца. 

Грамадства

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.