14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Канцэрты, велапрабегі, выставы — у Магілёўскай вобласці пачалі адзначаць Дзень народнага адзінства


У абласным цэнтры на плошчы Адзінства сёння адбудзецца абласная акцыя «Беларусь наперад!» з удзелам зорак беларускай эстрады і вядомых блогераў, а таксама маштабны флэшмоб вобласці. Раніцай у Бабруйску стартаваў велапрабег «Мы адзіныя», а ў Магілёўскім раёне ад мемарыяльнага комплексу «Зямлянка» — аўтапрабег «Маршрутамі адзінства». Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя знакавай даце, адбудуцца сёння ў гарадскім парку ў Асіповічах. Жыхароў і гасцей горада запрашаюць на канцэрт з удзелам Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». 


Фота: mogilevnews.by

Свята не абмяжоўваецца адным днём. 12 верасня на рэспубліканскую акцыю «Беларусь адзіная» запросіць вядомых медыяэкспертаў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. У панядзелак, 16 верасня, на плошчы Адзінства ў Магілёве адкрыецца выстава дасягненняў прадпрыемстваў горада «Адзінства! Развіццё! Якасць!», а ў Палацы культуры вобласці ў гэты ж дзень пройдзе ўрачыстае мерапрыемства. На наступны дзень, 17 верасня, на плошчы Славы ў Магілёве будзе працаваць тэматычная пляцоўка «У гістарычнай памяці наша адзінства», а ў Бабруйску ў Палацы мастацтваў пройдзе гарадское мерапрыемства «Мір і адзінства — моц народа». У Шклове на 17 верасня запланаваны святочны канцэрт, а ў Магілёве — канцэртная праграма «Мы моцныя, калі адзіныя» на плошчы Адзінства.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца. 

Грамадства

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.