Вы тут

Як беларуская дэлегацыя на фестываль у Смаленск ад’язджала


Раніцай 11 верасня беларуская дэлегацыя адправілася ў Смаленск на XVII фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву». У ім прымуць удзел каля тысячы маладых людзей з Расіі і Беларусі і гледачоў плануецца больш за 10 тысяч.


Паводле слоў сакратара Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Крысціны Сарокі, у склад дэлегацыі ад нашай краіны ўвайшло каля 100 чалавек. Сюды трапілі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі — студэнты, навучэнцы, маладыя работнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў.

— Усіх іх аб’ядноўвае імкненне да творчасці і ўмацавання дружбы паміж моладдзю Саюзнай дзяржавы. Па традыцыі ў рамках фестывалю адбудзецца конкурс маладзёжнай песні расійскіх і беларускіх выканаўцаў, — падзялілася яна. — Ад Рэспублікі Беларусь едзе 8 салістаў, самых таленавітых, ініцыятыўных, крэатыўных, якіх выбралі на нацыянальным этапе ў жніўні. Акрамя гэтага ўпершыню пройдзе харэаграфічны конкурс, на які таксама сфарміравана дэлегацыя і выбраны лепшыя харэаграфічныя калектывы. А ў склад журы ад нашай краіны ўвойдуць Яўген Курчыч і Ганна Благава — маладыя выканаўцы даволі папулярныя ў Беларусі.

Мастацкі кіраўнік творчай дэлегацыі ўдзельнікаў фестывалю ад Рэспублікі Беларусь Аляксандр Далжэўскі адзначыў, што праграма форуму абяцае быць насычанай і цікавай:

— На працягу тыдня пройдуць урачыстае адкрыццё фестывалю, конкурсы выканаўцаў маладзёжнай песні, харэаграфічных калектываў, вечар сустрэчы ўдзельнікаў фестывалю «На старце новых ідэй», форум маладых гісторыкаў Саюзнай дзяржавы, экспертная сустрэча ўдзельнікаў фестывалю са спартсменамі вышэйшых дасягненняў «Скачок у будучыню».

Таксама Аляксандр Далжэўскі дадаў, што асобнае месца ў праграме займаюць мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці:

— Гэта сустрэча ўдзельнікаў фестывалю з маладзёжнымі і патрыятычнымі рухамі, клубамі, наведванне мемарыяла «Поле памяці» і цэнтра «Доўг», ускладанне кветак у г. Вязьме і г. Ельні, стратэгічная сесія-сустрэча моладзі і СМІ Саюзнай дзяржавы «Моладзь у сучаснай медыя-прасторы».

Само адпраўленне дэлегацыі было відовішчным і сімвалічным. Так, у самым цэнтры Мінска, каля Рэспубліканскага дома моладзі размясціліся дзясяткі палотнаў дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і сцяга БРСМ. Ужо там удзельнікам была дадзена магчымасць заявіць пра сабе. На адкрытай пляцоўцы разгарнуліся канцэпт-прэзентацыі беларускай дэлегацыі, дзе маладыя людзі знаёміліся паміж сабой, дэманструючы свае таленты. Таксама яны ўсклалі кветкі да аднаго з самых вядомых помнікаў воінам-вызваліцелям Мінска — легендарнага танка Т-34-85, размешчанага ў самым цэнтры сталіцы. 

Урачыстая атмасфера, музыка, словы на дарогу — усё гэта не магло не зарадзіць пазітыўным настроем і імкненнем прадставіць сябе і родную краіну найлепшым чынам на фестывалі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.