14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

У Брэсце адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXI рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС


Як паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал МУС Беларусі, спарткомплекс «Брэсцкі» сустрэў сотні «ахоўнікаў» і вялікую колькасць балельшчыкаў. Восем каманд прадставяць Мінскае гарадское і абласныя ўпраўленні, а таксама ўпраўленне па ахове дыппрадстаўніцтваў. У гэтым годзе ў якасці ганаровых гасцей назіраць за ходам спаборніцтваў прыбылі прадстаўнікі Азербайджана, В’етнама, Кітая, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.


Фота з Тэлеграм-канала МУС

Да пачатку прайшла эстафета запальвання агню, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачаўшы свой шлях у Брэсце, агонь прайшоў па ўсіх абласных цэнтрах.

Начальнік Дэпартамента аховы Аляксандр Шапялёў адзначыў, што цяперашні агляд-конкурс — гэта спаборніцтва многіх прафесій. Высокатэхналагічная служба патрабуе кваліфікаваных спецыялістаў: ахоўнікаў, дзяжурных пультаў кіравання, электраманцёраў і інжынернага саставу. Адна з ключавых задач мерапрыемства — ацаніць здольнасць супрацоўнікаў выконваць задачы, пастаўленыя дзяржавай і грамадствам.

Наперадзе каманды чакаюць яшчэ тры дні вырабаванняў. Урачыстае закрыццё агляду-конкурсу адбудзецца 13 верасня, фінальным акордам стане камбінаваная міліцэйская эстафета. Пачатак у 10:00 у спарткомплексе «Брэсцкі» па вул. Гогаля, 9.

Уваход для ўсіх вольны!

Анатоль СЛАНЕЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца. 

Грамадства

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.