Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў завяршыў выступленне на турніры серыі ATP Challenger Tour у кітайскім Гуанчжоу з прызавым фондам $133,2 тыс., паведамляе БелТА.
У сённяшнім матчы першага круга парнага разраду Герасімаў і прадстаўнік Казахстана Міхаіл Кукушкін уступілі ў дзвюх партыях аўстралійскаму дуэту Марк Полманс / Мэцью Крыстафер Раміяс — 4:6, 4:6. Учора ў стартавым паядынку адзіночнага разраду Ягор Герасімаў прайграў аргенцінскаму тэнісісту Федэрыка Агусціну Гомесу — 4:6, 5:7.
Экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка сёння прыме старт на турніры катэгорыі WTA-500 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам $922,5 тыс. У 1/8 фіналу яе саперніцай будзе расіянка Каміла Рахімава, якая ў першым раўндзе перайграла харвацкую тэнісістку Аляксандру Круніч — 7:5, 6:0.
Спаборніцтвы ў Кітаі і Мексіцы завершацца 15 верасня.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.