Вы тут

Мінчанка «інвесціравала» ў фальшывую кампанію і страціла 65 тыс. рублёў


Жыхарка сталіцы на працягу чатырох месяцаў інвесціравала сродкі ў кампанію, якая выдае сябе за «Белкалій», паведамляецца ў Тэлеграм-канале «Милиция Минска».


— Заяўніца на адной з інтэрнэт-пляцовак знайшла рэкламу выгадных інвестыцыйных праектаў пад маркай «Белкалія». Жанчына не пераканалася ў праўдзівасці прапанаванай схемы ўзбагачэння і на першым этапе ўклала 100 долараў. На працягу наступных 4 месяцаў яна працягвала папаўняць несапраўдны рахунак у надзеі атрымаць лёгкі заробак, — адзначыў начальнік крымінальнай міліцыі Маскоўскага РУУС Канстанцін Блажэй.

Заўважыўшы падазроную актыўнасць, банк замарозіў адзін з буйных плацяжоў мінчанкі. Яна звярнулася ў службу падтрымкі і толькі тады зразумела, што стала ахвярай махляроў. Увогуле мінчанка пазбавілася 65 тыс. рублёў.

Па гэтым факце распачата крымінальная справа.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.