У жніўні 2024 года брыгада хірургіі РНПЦ «Кардыялогія» разам са спецыялістамі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава правялі спалучаную аперацыю ў 53-гадовага пацыента, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Дыягназ у аперуемага быў складаны: рак тымусу (вілачкавай залозы) з урастаннем у дугу аорты і лёгачны ствол, з метастазамі ў розныя органы і тканкі.
Што зрабілі ўрачы? Выдалілі пухліну тымусу з клятчаткай пярэдняга міжсцення, рэзекцыяй перыкарда, правага дыяфрагмальнага нерва, левай плечагалоўнай вены, з сячэннем дугі аорты і лёгачнага ствала. Усе гэтыя складаныя маніпуляцыі выкананы з пластыкай латамі ва ўмовах штучнага кровазвароту з агульнай гіпатэрміяй (пераахаладжэннем цела).
Па дадзеных гісталагічныя даследаванні, аперацыя выканана радыкальна — злаякасная пухліна цалкам выдаленая.
Адзначаецца, што такія аперацыі ў сусветнай практыцы вельмі рэдкія. Рэзекцыя дугі аорты і лёгачнага ствала пры раку тымусу выконваецца толькі ў шэрагу клінік у Іспаніі, Германіі і ЗША.
«Для Рэспублікі Беларусь гэта першы паспяховы вопыт радыкальнага хірургічнага лячэння гэтай паталогіі», — дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.