79-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН адкрылася 10 верасня ў Нью-Йорку, паведамляе ТАСС.
Яе кульмінацыяй стане правядзенне 24-30 верасня тыдня высокага ўзроўню, на які прыедуць лідары і кіраўнікі МЗС з усяго свету, каб прадставіць сваё бачанне міжнароднай сітуацыі і акрэсліць напрамкі барацьбы з глабальнымі выклікамі.
Гістарычным момантам можна лічыць прысутнасць прадстаўнікоў Палесціны, для якіх у зале Генеральнай Асамблеі было дадзена месца побач з дзяржавамі — членамі ААН. Гэта стала магчымым дзякуючы рэзалюцыі Генасамблеі, прынятай 10 мая 2024 года. Палесціна зможа ўключаць сваіх прадстаўнікоў у спіс спікераў на пасяджэннях па блізкаўсходняй тэматыцы, прапаноўваць папраўкі, а таксама выступаць з працэдурнымі прапановамі ад імя групы краін. Разам з тым Палесціна застаецца ў статусе дзяржавы-назіральніка і такім чынам не мае права голасу на пасяджэннях Генасамблеі, а яе прадстаўнікі не могуць вылучаць свае кандыдатуры на пасады ў органы ААН.
На адкрыцці сесіі прадстаўнік Трынідада і Табага Дэніс Фрэнсіс афіцыйна перадаў паўнамоцтвы старшыні сесіі свайму пераемніку — Філямону Янгу, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Камеруна ў перыяд з 2009 па 2019 год.
Да тыдня высокага ўзроўню будуць працягвацца пасяджэнні Генасамблеі па такіх тэхнічных пытаннях, як зацвярджэнне парадку дня і фарміраванне камітэтаў. Акрамя таго, 22-23 верасня пройдзе Саміт будучыні. Ён закліканы сфарміраваць новы міжнародны кансэнсус адносна таго, як дабіцца лепшага сучаснасці і зберагчы будучыню. Асноўнымі яго тэмамі стануць устойлівае развіццё і фінансаванне, мір і бяспека, лічбавая будучыня для ўсіх, моладзь і будучыя пакаленні, а таксама глабальнае кіраванне.
Тыдзень высокага ўзроўню адкрые выступленне прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулы да Сілвы. Згодна з папярэднімі спісамі, плануюць выступіць і лідары заходніх краін, у тым ліку прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.