Вы тут

Якія стымулюючыя выплаты прадугледжаны маладым спецыялістам, распавялі ў Мінпрацы


Якія стымулюючыя выплаты прадугледжаны маладым спецыялістам, расказала кансультант упраўлення аплаты працы ў бюджэтнай сферы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Жэдзь на круглым стале ў БелТА.


«У камерцыйных арганізацыях наймальніку прадастаўлена права самастойна вызначаць сістэму аплаты працы, у тым ліку склад заработнай платы, стымулюючыя выплаты. Таксама ён можа сам усталёўваць маладым спецыялістам дадатковыя выплаты», — сказала Алена Жедь.

Маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, прынятым на працу ў арганізацыі аграпрамысловага комплексу, выплачваецца штомесячная даплата, памер якой залежыць ад стажу працы. За першыя два гады працы яна вызначаецца ў памеры 0,46 базавай стаўкі. З 1 верасня гэта Br116, 4. За наступныя тры гады-0,69 базавай стаўкі (з 1 верасня — Br174,6).

У бюджэтных арганізацыях меры стымулявання для маладых спецыялістаў ўсталёўваюцца на падставе рашэнняў адпаведных дзяржаўных органаў.

Так, ва ўстановах, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі і Міністэрству культуры такія выплаты складуць ад 20% да 45% працэнтаў ад акладу, падпарадкаваных Міністэрству спорту і турызму — ад 10% да 50% ад акладу, Міністэрству аховы здароўя — ад 20% да 50% ад акладу, а Міністэрству працы і сацыяльнай абароны — 10% ад акладу.

Выпускнікам устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія накіраваны на працу або для праходжання службы (ваеннай службы) на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання, прадугледжаны штогадовыя выплаты ў памерах ад 14,5 да 21,5 базавай велічыні. Памер залежыць ад тэрміну працы ў радыеактыўных раёнах. Пасля першага года працы выплата складзе 14,5 базавай велічыні, пасля двух гадоў працы — 17,5 базавай велічыні і пасля трох гадоў — 21,5 базавай велічыні.

Таксама маладым спецыялістам, накіраваным у раёны радыеактыўнага забруджвання, прадугледжаны аднаразовыя выплаты за працу па кантракце. Так, 200 базавых велічынь — заключылі кантракт тэрмінам на пяць гадоў пасля 31 снежня 2012 года на працу ў арганізацыях, размешчаных у зонах з правам на адсяленне і наступнага адсялення. 300 базавых велічынь — пры заключэнні другога кантракта тэрмінам на пяць гадоў пасля пяці гадоў працы на ўмовах першага пяцігадовага кантракта.

Пастановай Савета Міністраў № 1842 ад 30 лістапада 1998 года ўстаноўлены надбаўкі ад акладаў за кошт выдзялення дадатковых сродкаў. «Гэта распаўсюджваецца на ўсе сферы — і на бюджэтныя арганізацыі, і на гасразліковыя. Памеры ў гасразліковых арганізацыях устанаўлівае наймальнік зыходзячы з фінансава — гаспадарчых магчымасцяў, у бюджэтных арганізацыях фонд абмежаваны 18% ад сумы акладаў», — патлумачыла Алена Жэдзь.

Гэтай жа пастановай прадугледжана аднаразовую дапамогу ў памеры, вызначаным з ужываннем каэфіцыентаў да базавай велічыні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.