На 1 верасня 2024 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 140 512 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн,а таксама 57,9 тыс. дэпазітных рахункаў на суму Br1, 48 млрд.
Па стане на 1 верасня 2024 г.на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 88 485 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў-71 766, на атрыманне медыцынскіх паслуг-9808, на атрыманне адукацыі — 6906, на набыццё тавараў для інвалідаў — 5.
Прынята 85 682 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (Брэсцкая вобласць — 18 110, Віцебская — 8274, Гомельская — 13 681, Гродзенская — 10 139, Мінская — 14 830, Магілёўская вобласць — 8673, горад Мінск — 11 975.
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2024 года памер сямейнага капіталу складае Br31 480. У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.-
Прэв’ю: БелТА
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.