Сфарміраваны новы транспартна-лагістычны каркас перавозак беларускіх экспартных грузаў. Пра гэта заявіў на пленарнай дыскусіі «Транспарт і лагістыка Еўразіі: новыя магчымасці» у рамках Міжнароднага спецыялізаванага форуму «Беларускі транспартны тыдзень — 2024» міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч, перадае БелТА.
Аляксей Ляхновіч звярнуў увагу, што ва ўмовах існуючай геапалітычнай сітуацыі ў свеце ўстояныя транспартна-лагістычныя патокі Еўразіі былі кардынальна перабудаваны і пераарыентаваны, пераважна на ўсход і на поўдзень.
«Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з краінамі — партнёрамі — Расійскай Федэрацыяй, Кітаем, Казахстанам, Іранам, Азербайджанам, Туркменістанам, Узбекістанам — сфарміраваны новы транспартна-лагістычны каркас перавозак беларускіх экспартных грузаў. У мэтах пераарыентацыі экспартнага патоку і выканання пастаўленых урадам Беларусі задач праведзена вялікая работа. Перш за ўсё створана неабходная нарматыўна-прававая база, якая забяспечвае перавозку знешнегандлёвых грузаў чыгуначным транспартам», — адзначыў Аляксей Ляхновіч, дадаўшы, што беларускі бок разлічвае на далейшую падтрымку.
Беларуская чыгунка з пачатку года ўжо перавезла 1 млн кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (ДФЭ) — летась такога выніку ўдалося дасягнуць толькі ў снежні. Вываз беларускай прадукцыі праз партовую інфраструктуру Расіі за 8 месяцаў вырас на 110% да аналагічнага перыяду мінулага года. У рамках ЕАЭС працягваецца паступальная работа па развіцці еўразійскіх транспартных калідораў і інфраструктуры для павелічэння прапускной здольнасці.
«Наша краіна зацікаўлена ў далейшым развіцці ініцыятывы па міжнародным транспартным калідоры, агульнай транспартнай прасторы ў рамках краін-удзельніц СНД, ЕАЭС, ШАС і разглядае гэтыя супольнасці як важныя міжнародныя пляцоўкі, якія дазваляюць забяспечыць стабільнае эканамічнае развіццё», — адзначыў Аляксей Ляхновіч.
Як распавялі ў прэс-службе Міністэрства транспарту, у 2024 годзе беларускія грузы экспартуюцца па чыгунцы ўжо больш чым у 90 краін свету. У параўнанні з мінулым годам дадаліся такія краіны, як Сенегал, Перу, Малі, Уругвай, Эфіопія, Гвінея-Бісаў, Бенін, Туніс, Алжыр і іншыя. У цяперашні час для перавалкі беларускіх тавараў задзейнічаны 14 расійскіх партоў. Беларусь працягвае выбудоўванне лагістыкі з задзейнічаннем інфраструктуры міжнароднага транспартнага калідора (МТК) Поўнач — Поўдзень. Ствараюцца неабходныя ўмовы для нарошчвання аб’ёмаў экспартных паставак прадукцыі айчынных прадпрыемстваў кантэйнерамі на рынак Кітая. У красавіку 2024 года Беларусь далучылася да МТК Расія — Казахстан — Узбекістан — Афганістан — Пакістан.
Прэв’ю: БелТА
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.