Вы тут

Кандытарскія фабрыкі «Белдзяржхарчпрама» выпусцяць не менш за 2,6 млн навагодніх падарункаў


Сумарна найбуйнейшыя айчынныя кандытарскія прадпрыемствы рыхтуюцца вырабіць да навагодняга сезона не менш за 2,6 млн салодкіх падарункаў, у тым ліку «Камунарка» — 1,5 млн штук і «Спартак» — 1,1 млн.пра гэта ішла размова на праведзенай сёння нарадзе савета дырэктараў кандытарскай галіны «Белдзяржхарчпрама», паведамілі ў канцэрне харчовай прамысловасці.


На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі шасці асноўных кандытарскіх прадпрыемстваў рэспублікі, якія разгледзелі пытанні бягучага стану вытворчых спраў і забяспечанасці фабрык сыравінай, у тым ліку какава-прадуктамі і малочнай прадукцыяй, а менавіта сметанковым алеем і суцэльным сухім малаком.

Адной з асноўных тэм стала гатоўнасць да сезона пераднавагодняга гандлю. Як было агучана, сумарна беларускія прадпрыемствы плануюць выпусціць не менш за 2,6 млн салодкіх навагодніх падарункаў.

Было закранута таксама пытанне актуальнага стану кандытарскага рынку Беларусі і мадэрнізацыі, якая праводзіцца на прадпрыемствах. Так, кандытарская фабрыка «Слодыч» у кастрычніку бягучага года плануе пачаць вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі — мяккай карамелі, якая з’яўляецца аналагам замежнай «Мамбы», а калектыў «Чырвонага мазыраніна» актыўна займаецца рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта, разлічанага на 2023-2025 гады, па набыцці лініі для вытворчасці касача і казінакоў.

Прэв'ю: БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.