Кітай займае трэцяе месца ў свеце па велічыні спажывецкага рынку арганічнай прадукцыі. Пра гэта паведамілі ў Галоўным дзяржаўным ўпраўленні па рэгуляванні рынку КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Згодна з апублікаванай рынкавым рэгулятарам КНР справаздачы «Сертыфікацыя арганічнай прадукцыі і развіццё вытворчасці арганічнай прадукцыі ў Кітаі ў 2024 годзе», вытворчасць арганічнай прадукцыі КНР дэманструе ўстойлівы рост. У мінулым годзе аб’ём продажаў арганічнай прадукцыі ўпершыню перавысіў 100 мільярдаў юаняў (звыш 14 млрд. долараў), што ў 1,6 раза больш за паказчык 2018 года. З 2018-га па 2023-ці гады сярэднегадавы рост продажаў арганічнай прадукцыі склаў 9,3 працэнта, гэта дазволіла Кітаю стаць трэцім па велічыні рынкам арганічнай прадукцыі ў свеце.
Плошча арганічных сельскагаспадарчых палеткаў стабільна пашыраецца. Яна захавалася на ўзроўні больш як 4 мільёна гектараў. Кітай стаў чацвёртай краінай у свеце па маштабах арганічнага земляробства.
Са студзеня па ліпень гэтага года ў краіне было выдадзена 3 мільярды таварных знакаў арганічнай прадукцыі. Звыш 18 тысяч прадпрыемстваў па ўсёй краіне атрымалі больш за 30 тысяч сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням вытворчасці арганічнай прадукцыі.
Найбуйнейшым імпарцёрам арганічнай прадукцыі КНР з’яўляюцца Нідэрланды. У гэтую краіну летась Кітай паставіў арганічныя прадукты коштам 150 мільёнаў долараў, што склала больш за чвэрць (26,2 працэнта) ад агульнага аб’ёму экспарту адпаведнай прадукцыі.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.