На міжнародным конкурсе прыгажосці і талентаў «Народжаная перамагаць» у Чалябінску для дзяўчат і жанчын у інвалідных калясках Яўгенія Дульская са Столінскага раёна заваявала тытул «Каралева дружбы». Першай прыгажуню, шматдзетную маму павіншавала дэпутат раённага Савета, дэлегат УНС, дырэктар Столінскага ТЦСАН Людміла Мароз.
Людміла Васільеўна расказала карэспандэнту газеты, што конкурс для дзяўчат і жанчын з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, якія рухаюцца з дапамогай інвалідных калясак, праводзіцца ў Расійскай Федэрацыі восьмы раз. Сёлета ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 12 канкурсантак з розных краін і рэгіёнаў Расіі. Удзел Яўгеніі стаў магчымым дзякуючы падтрымцы тэлеканала АНТ, Столінскага райвыканкама, ТЦСАН і раённай арнагізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».
Жэня была адзінай канкурсанткай з Беларусі. Паводле правілаў, яе суправаджаў толькі адзін чалавек. На машыне яны дабраліся да Масквы, а далей — самалётам у Чалябінск.
Адбор на конкурс пачаўся паўгода таму. Яўгенія Дульская прадстаўляла арганізатарам сваю відэавізітоўку, сацыяльна значны праект, творчы нумар. З 26 жніўня па 6 верасня для канкурсантак праводзілі творчыя майстар-класы. І ў фінале кожная з удзельніц выступіла са сваім нумарам. Жэня таксама змагла даказаць, што нягледзячы на абмежаваныя магчымасці здароўя, яна працягвае жыць цікава і ярка.
У фінале яна заваявала тытул «Каралева дружбы». І гэты поспех стаў вынікам штодзённай работы над сабой, прыкладам духоўнай сілы і любові да жыцця, а таксама падтрымкі многіх людзей.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.