Беларускія спартсмены і трэнеры вярнуліся на радзіму з XVII Паралімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Парыжы з 28 жніўня па 8 верасня, паведамляе БелТА.
Са сталіцы Францыі наша дэлегацыя спачатку вылецела ў Стамбул, адкуль потым адправілася ў Мінск. Сустрэць пяціразовага чэмпіёна Парыжа Ігара Бокія, пераможцу Гульняў Ягора Шчалканава і прызёра форуму Дзмітрыя Салея ў Нацыянальным аэрапорце сабраліся сваякі і сябры, калегі і трэнеры, прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага паралімпійскага камітэта, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама супрацоўнікі РЦАП і дэфлімпійскім відам спорту. Пасля прыбыцця героям Гульняў былі зачытаныя віншаванні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У каманду атлетаў з Беларусі на Паралімпіядзе ўвайшлі шасцёра плыўцоў і двое лёгкаатлетаў. На спаборніцтвах нашы спартсмены заваявалі сем узнагарод — шэсць залатых і адну сярэбраную. У віртуальным медальным заліку беларуская каманда заняла б 25-е месца сярод 170 краін.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.