Вы тут

Што Захад хоча ад Аляксандра Лукашэнкі?


Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў адказаў на пытанне, што Захад хоча ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БелТА.


Фота з адурытых крыніц

«Захад ад Лукашэнкі пакуль хоча тое ж, што і хацеў раней. Каб у Беларусі праводзілася тая палітыка, якая сёння патрэбная Захаду. Гэта палітыка антырасійская, дзеля тых палітычных працэсаў, якія бачыць сабе Захад», — сказаў міністр.

Па словах Максіма Рыжанкова, Захад хацеў бы прывесці да ўлады ў Беларусі псеўдадэмакратычныя сілы, якія сёння там падсілкоўваюцца і кормяцца. Гэта таксама вырашэнне пытанняў так званай эканамічнай лібералізацыі, уключаючы распродаж дзяржаўнай маёмасці.

«Іх планы не змяніліся. Думаю, пакуль не скончыцца актыўная фаза канфлікту на поўдні, у які ўцягнуты Украіна і Расія, то ніякай змены гэтай палітыкі (Захаду. — Заўв. БелТА) не будзе», — упэўнены кіраўнік МЗС.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца. 

Грамадства

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.