Вы тут

Свята бегу прайшло ў Мінску


8 верасня ў сталіцы адбылося цудоўнае спартыўнае свята – Мінскі паўмарафон 2024. 


Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе забегі на 5км, 10.5 км, 21.097 км, карпаратыўную эстафету, сямейны забег. Усяго на старт выйшлі каля 20000 чалавек.

Удзельнікаў паўмарафону павітаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Вынікі Мінскага паўмарафону 2024 у забегах на 21,097 км:
сярод мужчын :

  • Уладзіслаў Прамаў– 01: 06: 49;
  • Сяргей Карпаў – 01:07: 35;
  • Мікіта Чахоўскі – 01:07: 45;

сярод жанчын:

  • Марына Даманцэвіч – 01: 13: 58;
  • Вольга Немагай – 01: 14: 30;
  • Ганна Максімава – 01: 16: 45.

У скверы на тэрыторыі стадыёна «Дынама» была разгорнута пляцоўка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Спорт для ўсіх», на якой працавалі лакацыі: футбольны фрыстайл, зумба, пілатэс, трэніроўка з трэнерам на workout-пляцоўцы. Кульмінацыяй стаў розыгрыш дзесяці ровараў сярод усіх, хто прыйшоў у гэты дзень на пляцоўку.

Віктар Іванчыкаў, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.