Вы тут

На поўначы В’етнама з-за тайфуну «Ягі» загінулі 14 чалавек


Не менш як 14 чалавек загінулі, звыш 180 параненыя ў выніку супертайфуна «Ягі» у паўночнай частцы В’етнама. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Нацыянальны камітэт па рэагаванні на стыхійныя бедствы і пошукава-выратавальным работам В’етнама.


Фота: azertag.az

Паводле дадзеных цэнтра, у найбольшай ступені ад удараў стыхіі пацярпелі сталіца Ханой, партовыя гарады Камфа, Монгкай, Хайфон, Халонг, а таксама бліжэйшыя паўночныя правінцыі Тхайбінь, Хоабінь і Хынгйен. Стыхія там пашкодзіла больш за 400 апор ліній электраперадачы і 27 электрападстанцый, што прывяло да вымушаных адключэнняў электрычнасці. Звыш 121 тыс. га пасяўных плошчаў, занятых рысам і іншымі сельскагаспадарчымі культурамі, былі затопленыя, пашкоджаны больш за 5 тыс. пладовых дрэў. У прыбярэжных раёнах патоплены або прапалі без вестак 38 караблёў і рыбацкіх лодак.

Тайфун зрываў дахі і пашкодзіў тысячы дамоў, разбіў шыбы і фасады на многіх вышынных будынках. Дзясяткі тысяч дрэў былі зламаныя або вырваныя з зямлі.

Тайфун «Ягі» 4 верасня наблізіўся да паўднёвага ўзбярэжжа Кітая, а адтуль накіраваўся ў бок В’етнама. Менш як праз суткі ён узмацніўся да супертайфуна. Гэта азначае, што хуткасць ветру ўнутры яго перавысіла 50 м/с.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.