Вы тут

Салей заваяваў серабро Паралімпіяды на стомятроўцы батэрфляем


Беларускі плывец Дзмітрый Салей стаў прызёрам XVII Паралімпійскіх гульняў у Парыжы, паведамляе БелТА.


Фота: Мінспорта

У заключны дзень спаборніцтваў у басейне Салей выступаў на дыстанцыі 100 м батэрфляем у класе S12. Па выніках папярэдніх заплываў раніцай беларус прабіўся далей з трэцім вынікам, а ў фінале фінішаваў на другім месцы, паказаўшы час 57,92 сек. Яшчэ адзін наш спартсмен Максім Вашкевіч заняў восьмую пазіцыю.

Сярэбраны медаль Салея стаў для беларускай каманды сёмай узнагародай Паралімпіяды-2024. Раней пяціразовым чэмпіёнам Парыжа стаў Ігар Бокій, яшчэ адно золата дадаў Ягор Шчалканаў. Усе нашы атлеты завяршылі выступленні на Гульнях.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.