Вы тут

Янка Маўр запрашае ў падарожжа


Янка Маўр (1883 — 1971) — з кагорты пісьменікаў, чые творы навечна ўвайшлі ў залаты фонд беларускай дзіцячай літаратуры, адным з найболей яркіх заснавальнікаў якой ён якраз і з’яўляецца. Пачаўшы друкавацца ў першай палове 1920-х гадоў, ён захапіў юнага чытача навукова-фантастычнай аповесцю «Чалавек ідзе», якая лічыцца першай навукова-фантастычнай аповесцю на беларускай мове.

У наступных творах — «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады» — пісьменнік звярнуўся да адлюстравання правоў каланіяльных народаў Паўночна-Заходняй Афрыкі. Відаць, самым папулярным творам Янкі Маўра з’яўляецца аповесць «Палескія рабінзоны». І гэты твор і іншыя аповесці і апавяданні класіка перакладзены на многія мовы народаў свету: рускую, англійскую, армянскую, таджыкскую, азербайджанскую, літоўскую, польскую, кітайскую і іншыя.

Толькі што ў Мінску ў выдавецтве «Папуры» пабачыла свет кніга Янкі Маўра «Чалавек ідзе», куды ўвайшла аднайменная аповесць і апавяданні «Слёзы Тубі», «Незвычайная прынада», «Лацароні», «Шчасце», «Бярозавы конь», «Падарожжа вакол дома», «Васька Жукаў» і іншыя творы. Завяршаецца невялікага памеру зборнік асабліва шчымлівым апавяданнем, напісаным у 1946 годзе, — «Максімка». У цэнтры гэтага твора — хлопчык Максімка, які чакае з вайны свайго татку... Але так атрымалася, што ён спярша прызнаў за свайго бацьку чужога чалавека... Апавяданне — пра перажыванні дарослых і дзяцей, пра тое, якой цаной перамаглі фашыстаў нашы прашчуры. Твор напоўнены дабрынёю, эмацыйным перакананнем, што на самай справе з’яўляецца вечнай ісцінай у гэтым няпростым існаванні чалавека ў свеце. Вялікі мастак слова падбірае тыя словы, так выбудоўвае сюжэт, што і цяпер, праз многія дзесяцігоддзі пасля нараджэння апавядання, «Максімка» чапляе свядомасць, прымушае трывожацца сэрцу. 
 
Новую кнігу Янкі Маўра, якая пабачыла свет накладам 1 500 экзэмпляраў, можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне і ў кнігарні «Акадэмкніга» у Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 
 
Добрага чытання! Новых адкрыццяў на старонках твораў Янкі Маўра! 
 
Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.