Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця.
1. «Трыльёны долараў... Таму ў нас пачалося сур’ёзнае супрацоўніцтва з рэгіёнамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мы гэтак жа будзем уважліва да гэтага адносіцца і развіваць супрацоўніцтва з рэгіёнамі. Мы б хацелі, каб узровень гэтага супрацоўніцтва быў прыкладна такім, як у нас з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Вопыт ужо ёсць — паглыблення і пашырэння гэтага супрацоўніцтва», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Се Сяаюнам, які завяршае дыпламатычную місію ў нашай краіне. Беларуска-кітайскія адносіны і без таго лічацца ўзорнымі. Але ж няма мяжа дасканаласці. А рэгіянальнае партнёрства зробіць моцнае супрацоўніцтва больш плённым і якасным для абодвух бакоў.
2. «Што б ні адбывалася вакол краіны, як бы мы ні былі занятыя бягучымі клопатамі, пытанні нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі. За 30 гадоў суверэннага шляху ў гэтым напрамку зроблена нямала, асабліва ў апошнія гады: мы вызначыліся з падыходамі да гісторыі беларускай дзяржаўнасці, у цэлым — дзяржаўнай палітыкі ў сферы гісторыі. Не сталі „саромецца“ некаторых перыядаў у нашай гісторыі. Гаворым аб гэтым сумленна, адкрыта, так, разумеем. І гэта актуальна гучыць напярэдадні Дня народнага адзінства», — заявіў кіраўнік дзяржавы на нарадзе, на якой разглядаліся пытанні стварэнні Нацыянальнага гістарычнага пытання. Прэзідэнт паставіў канкрэтную задачу — адлюстраваць у будучых экспазіцыях гісторыю Беларусі максімальна праўдзіва і аб’ектыўна, чэсна і паўнавартасна паказаць няпросты тысячагадовы шлях беларусаў да набыцця дзяржаўнасці.
3. «Сёння стаіць задача ў паскораным фармаце правесці новую навукова-тэхнічную рэвалюцыю, пакуль нас не ўцягнулі ва ўзброенае супрацьстаянне. Толькі ў такіх умовах з’явіцца шанц захавацца як дзяржава і не дапусціць вялікай вайны на нашай зямлі. Гэта суровая праўда жыцця. І я хачу, каб вы разумелі ўсю сур’ёзнасць гістарычнага моманту. Паколькі заўтра вам працаваць на вытворчасці ці ў лабараторыі, рухаць наперад навуковую думку. Мы разлічваем на вас. Разлічваем, што вы будзеце гатовы прыкласці каласальныя намаганні для дасягнення пастаўленай перад дзяржавай мэты», — звярнуўся да віцебскіх студэнтаў (і да ўсёй беларускай моладзі ў цэлым) Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава. Пачатак новага навучальнага года — найлепшая нагода, каб акрэсліць перад маладымі людзьмі мэты і задачы, да якіх ім варта імкнуцца.
4. «Калі ў цябе ёсць гэтае жаданне — боскае жаданне, не проста „я зараз скончу ВНУ, для сябе чагосьці зраблю і буду багатым“ (гэта таксама нядрэнна, калі для сябе, для сям’і нешта зробіш). Галоўнае, каб ты хацеў людзям прынесці карысць», — маладыя людзі ў Дзень ведаў не саромеліся пытаць у Прэзідэнта парад па асабістых пытаннях. Так 11-класнік Ліцэя ВДУ імя П. М. Машэрава цікавіўся меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, куды лепей паступаць у сталічны ці рэгіянальны ўніверсітэт. Адказ быў досыць зразумелы: «Мая вам парада: не рвіцеся ў Мінск. Будзе ў вас жаданне, атрымаеце вы пэўныя веды — вас заўсёды заўважаць. Таму што ў нас жудасны дэфіцыт на такіх талковых людзей, якія хочуць нешта зрабіць... Не кажу для Радзімы, для краіны — для людзей, — заўважыў беларускі лідар. — Веды можна атрымаць і ў Беларускім дзяржуніверсітэце, і ва ўніверсітэце імя Машэрава».
5. «Людзі ствараюць нейкі міф вакол першых асоб. Бывае, перабольшваюць. Не такія героі прэзідэнты, як звычайным людзям часам гэта здаецца, і нават не звычайным», — кіраўнік дзяржавы дзяліўся са студэнтамі і асабістым, тым, аб чым часцей за ўсё не расказваюць. Напрыклад, тым, што ён сам думае наконт свайго прэзідэнцкага лёсу, ды і ўвогуле жыцця першых асоб дзяржавы. «Трэба спакойна ўспрымаць гэту рэчаіснасць. Няхай лепш пра мяне добра скажуць, калі я не буду Прэзідэнтам. Гэта будзе добра. А калі ты ва ўладзе, пачынаюць цябе захвальваць твае падначаленыя — я няёмка сябе адчуваю, нават калі разумею, што гэтага заслугоўваю», — прызнаўся кіраўнік дзяржавы.
Валерыя СЦЯЦКО
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.