Вы тут

«Клянуся годна выконваць воінскі абавязак...»


6 верасня ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты рытуал прыняцця ваеннай прысягі курсантамі набору 2024 года.


— Сёлета ўступная кампанія прайшла досыць напружана. Але павінен адзначыць, што план набору паспяхова выкананы і тыя конкурсы, якія мы мелі пры паступленні, дазваляюць нам зрабіць высновы, што прафесія ваеннага з кожным годам мае ўсё большую цікавасць у маладых людзей. Яны пачынаюць разумець, што прафесія афіцэра і служба — гэта не толькі прыгожа і ганарова. У першую чаргу ваенная справа — гэта якасная адукацыя! На некаторыя нашы спецыяльнасці конкурс складаў 5 чалавек на месца. Ёсць курсанты, якія паступілі да нас, маючы больш за 380 балаў. Гэта вельмі высокія паказчыкі, і мы выдатна разумеем, што такім курсантам будзе нескладана асвоіць праграму ў рамках вучобы ў Ваеннай акадэміі, — распавёў начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Андрэй Гарбаценка. — Традыцыйна сёлета мы набралі і дзяўчынак. Нават сёння ў рамках урачыстага прыняцця прысягі яны нягледзячы на тое, што прайшоў толькі месяц, прадэманстравалі бездакорнае засваенне страявой падрыхтоўкі: падцягнутыя, з усмешачкай, Прыгажуні. Ну як гэтаму не радавацца? Таму ў нас наперадзе вельмі шмат цікавага і запамінальнага. Я, як начальнік Ваеннай акадэміі, з упэўненасцю магу сказаць, што набор гэтага года — добрыя хлопцы і дзяўчаты, якія зараджаныя на вучобу, якія не памыліліся ў выбары прафесіі і прыйшлі сюды свядома, каб вырашаць тыя задачы, якія стаяць перад імі. Але самае галоўнае наша дасягненне, што праз чатыры гады Беларусь атрымае сапраўдных патрыётаў і выдатных афіцэраў.

Усяго да прысягі былі прыведзены 568 курсантаў, з іх 37 дзяўчат.

 

Віктар ІВАНЧЫНКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫНКАЎ

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.