Усё больш кітайцаў аддаюць перавагу набыццю экалагічна бяспечных тавараў і актыўна практыкуюць ідэю «зялёнага» спажывання ў паўсядзённым жыцці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле даных справаздачы аб спажывецкіх трэндах у Кітаі за мінулы год, больш за 73 працэнты спажыўцоў аддаюць перавагу «зялёнай» і экалагічна чыстай прадукцыі або брэндам. Размешчаны каля падножжа гары Джамалунгма (Эверэст) горад Шыгацзэ ў Сіцзанскім аўтаномным раёне (Паўднёва-Заходні Кітай) прадаставіў сваім жыхарам магчымасць перамяшчацца на экалагічна чыстых аўтобусах. Разрэджанае высакагорнае паветра ўскладняе поўнае згаранне паліва ў традыцыйных аўтамабілях, што прыводзіць да выкідаў шкодных газаў. Таму ўлады горада пашыраюць выкарыстанне электрычных аўтобусаў у гарадскім грамадскім транспарце. Такія змены вітаюць і мясцовыя жыхары. Пасажырка Басан часта ездзіць на працу на электрычным аўтобусе. Яна сказала: «Аўтобусы на новых крыніцах энергіі больш прасторныя і цішэйшыя, чым традыцыйныя. Мне вельмі падабаецца на іх ездзіць».
Аўтамабілі на новых крыніцах энергіі таксама карыстаюцца высокім попытам. Кітай дзевяць гадоў запар займае першае месца ў свеце па аб’ёме выпуску аўтамабіляў на альтэрнатыўных відах паліва. Паводле апошніх даных, агульная колькасць такіх транспартных сродкаў у Кітаі перавысіла 24 мільёны адзінак, што склала больш за палову сусветнага парку.
Разам з распаўсюджваннем велапракатных сэрвісаў і стварэннем спецыялізаваных веладарожак у гарадах катанне на двухколавым транспарце стала модным трэндам і неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця кітайцаў. Велатурызм набірае ўсё большую папулярнасць у правінцыях Юньнань, Цынхай і раёне Чунлі правінцыі Хэбэй.
У апошнія гады кітайскія спажыўцы ўсё больш жадаюць купляць «зялёныя» прадукты харчавання, такія як арганічны рыс, свежавыціснутыя сокі і свежая кукуруза. Пры гэтым у краіне няўхільна павялічваецца магутнасць вытворчасці экалагічна чыстай сельгаспрадукцыі. У мінулым годзе аб’ём вытворчасці «зялёных» прадуктаў у Кітаі дасягнуў 111,5 мільёна тон. У будучыні гэты паказчык працягне стабільна расці, і, як прагназуецца, перавысіць 120 млн. тон да 2027 года.
Імкненне кітайскіх спажыўцоў прывяло да з’яўлення «зялёных» рэстаранаў, якія надаюць вялікую значнасць абароне навакольнага асяроддзя і рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў. Намеснік генеральнага сакратара Кітайскай гасцінічнай асацыяцыі Чжан Лэжань паведаміў, што колькасць рэстаранаў, якія падалі заяўку на атрыманне «зялёнага» сертыфіката, няўхільна павялічваецца. Як адзначаецца ў справаздачы асацыяцыі, у 2022 годзе колькасць такіх рэстаранаў у Кітаі ўжо перавысіла 1500.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.