Вы тут

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання японскага шпіёна ў Беларусі


У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» у спецыяльным рэпартажы «Правал «самурая» з Токіа» раскрылі падрабязнасці затрымання японскага шпіёна ў Беларусі, паведамляе БелТА.


У Беларусі спынена дзейнасць японскіх спецслужбаў. Паведамленні і справаздачы з Гомеля ў Токіа ішлі пад псеўданімам Мasа.

Змесціва ноўтбука японца вельмі ўзрадаваліся б у адной спецслужбе, куды ён меў намер прыйсці па прылёце ў Токіо. Гаворка ідзе аб «Кока Коан Іінкай»гэта Нацыянальная камісія грамадскай бяспекі Японіі. Гэта структура кіруе Нацыянальным паліцэйскім агенцтвам краіны, адно з падраздзяленняў якога — Бюро бяспекі — займаецца таксама контрразведвальнай і разведвальнай дзейнасцю. У яго сістэме існуе Дэпартамент замежных спраў і разведкі, які спецыялізуецца на міжнародных адносінах, тэхнічных расследаваннях. У тым ліку — разведслужба «Яма», якая ажыццяўляе збор сакрэтнай інфармацыі на аснове перахопаў на каналах сувязі.

Не выключаецца, што спачатку Наканісі сустрэўся б з Масанары Сато — былым мужам яго малодшай сястры, але ў рэальнасці — сваім куратарам. Японец прызнаўся, што баіцца гэтага чалавека. «Таму што ў яго ёсць сувязі ў спецслужбах», — расказаў ён.

Масатосі Наканісі мае вышэйшую юрыдычную адукацыю, хоць і пазіцыянаваў сябе, як прадпрымальнік. Па факце адкрытая ім у Беларусі фірма «БелНіхонІнтэрнэйшнл» існавала выключна на паперы. За шэсць гадоў — ніякага прыбытку і ніводнай здзелкі, хутчэй, страты і штрафы. Іх спраўна выплачвалі, як і падаткі. Пры гэтым актыўнасць фірмы — нулявая. Чаго не скажаш аб самім Наканісі.

«Тыя фота, што я зрабіў недалёка ад украінскай граніцы, дзе масты і чыгунка, — маглі быць выкарыстаныя ЗША ці Украінай для магчымай атакі. Я думаю, што яны маглі нанесці ракетны ўдар па тэрыторыі Беларусі. Паміж ЗША і Японіяй вельмі цесныя сувязі. Я паступіў дрэнна, нядобра. Я раскайваюся ў гэтым», — адзначыў японскі шпіён.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.