У найбліжэйшыя шэсць дзён у нашай краіне чакаецца не па сезоне цёплае і сухое надвор’е. Пра гэта паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 градусаў на ўсходзе да 15 градусаў на захадзе, удзень — 22–29 цяпла.
Не чакаецца дажджоў і ў нядзелю. Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы — ад 6 градусаў па ўсходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе, днём — 22–29 цяпла.
Сухое надвор’е працягнецца і ў панядзелак. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6–13 градусаў, удзень — 22–28 цяпла.
Згодна з папярэднім прагнозам, удзень у аўторак будзе невялікая змена надвор’я. У гэты дзень франтальны раздзел з Заходняй Еўропы прынясе ў Беларусь кароткачасовыя дажджы. Аднак дажджоў чакаецца няшмат, яны будуць насіць лакальны характар і размяркоўвацца па тэрыторыі краіны нераўнамерна. Пры развіцці канвектыўнай воблачнасці месцамі не выключана верагоднасць навальніц. У начныя і ранішнія гадзіны ў нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў — непрацяглыя туманы.
Такім чынам, 10 верасня будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7–14 градусаў, удзень — 20–27 цяпла.
У сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы павысіцца і складзе 9–16 градусаў, удзень — 19–26 цяпла
У сувязі з тым, што ў Беларусі доўгі час адзначаюцца высокія тэмпературы паветра і дэфіцыт ападкаў, захоўваецца высокі клас пажарнай небяспекі, а ў Гомельскай вобласці — надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас гарымасці), тут дзейнічае чырвоны ўзровень небяспекі. Не зменіцца сітуацыя і ў найбліжэйшыя дні, таму ў многіх раёнах захаваецца пагроза лясных пажараў.
Сяргей КУРКАЧ
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.