Вы тут

Прайшлі перагаворы з расійскімі кніжнікамі


Працягвае сваю працу 37-ы Маскоўскі Міжнародны кніжны кірмаш. На стэндзе «Кнігі Беларусі» прайшлі перагаворы беларускай дэлегацыі з галоўным рэдактарам часопіса «Книжная индустрия» Святланай Зорынай, якая ўзначальвае і Камітэт па падтрымцы і прасоўванню чытання Расійскага кніжнага Саюза, з’яўляецца членам праўлення Асацыяцыі кнігавыдаўцоў Расіі.


З беларускага боку ўдзел у перагаворах прынялі генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Уладзімір Матусевіч і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. Размова ішла найперш пра арганізацыю супольных праектаў па падтрымцы чытання. Святлана Зорына прапанавала распачаць шырокую рэкламна-інфармацыйную кампанію па абсягах дзейнасці беларускіх кніжных выдавецтваў. У першую чаргу задзейнічаць на гэтым накірунку часопіс «Книжная индустрия». 

Удзельнікі перагавораў абмеркавалі і шэраг мяркуемых семінараў і канферэнцый, скіраваных на абмеркаванне праблем агульнага кніжнага рынку Беларусі і Расіі, на якіх будзе магчымасць разгледзець і пытанні заканадаўства, звязанага з кніжнай вытворчасцю і кнігараспаўсюджваннем, аўтарскімі правамі ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі.

Калегі дамовіліся, што адзін з бліжэйшых нумароў часопіса «Книжная индустрия» будзе прысвечаны кніжнаму рынку Рэспублікі Беларусь. «У нас агульны чытач, — зазначыла Святлана Зорына. — Ведаю, што ў Беларусі ёсць шмат цікавага і станоўчага, пра што павінны ведаць у Расіі». 

Раман СЭРВАЧ
Масква, Расійская Федэрацыя

Прэв’ю: pixabay.com.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.