Вы тут

Небяспечныя гульні «дрэнных дарослых»


Дзеці — адна з самых уразлівых катэгорый насельніцтва, якой патрэбна дадатковая абарона. Педафілія — палавая цяга да дзяцей. Па выніках адпаведных даследаванняў, такіх людзей каля 5 % ад колькасці ўсяго насельніцтва, што нямала. І 98 % з іх — мужчыны. Аб пагрозе педафіліі, мерах барацьбы з ёю і рэкамендацыях, як зберагчы дзіця ад злачынцы — у гэтым артыкуле.


Пра што гавораць лічбы

Паводле статыстыкі, 50 спраў аб педафіліі раскрыты ў Мінску з пачатку 2024 года. Статыстыка дазваляе казаць аб тым, што сёння комплексны падыход прыносіць вынік. Дзякуючы мерам, што прымаюцца, колькасць злачынстваў знізілася больш як на 16 працэнтаў. Пры гэтым важна адзначыць, што колькасць ахвяр знізілася на 40 %.
У Мінску расце выяўляльнасць замахаў на палавую недатыкальнасць непаўналетніх. Як паведамілі ў органах унутраных спраў, за чатыры месяцы 2024 года было раскрыта 35 спраў, звязаных з педафіліяй. Для параўнання: за такі ж перыяд у 2023 годзе колькасць раскрытых спраў у дачыненні да педафілаў склала 20. Яшчэ 9 такіх злачынстваў раскрыта з 6 да 24 мая, калі ў Мінску, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях прайшоў асноўны этап рэгіянальнай спецпраграмы «Дзяцінства без гвалту».
Праваахоўнікі адзначылі, што кожны трэці выпадак дамагання ў Мінску рабілі «прыяцелі па перапісцы» ў сацсетках пры наступнай сустрэчы афлайн. У астатніх злачынствах былі замешаны члены сям'і ці сваякі дзіцяці, суседзі, сябры бацькоў, розныя настаўнікі і незнаёмцы.

40 % ад агульнай колькасці выяўленых злачынстваў — гэта палавыя зносіны з асобамі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, больш за 25 % — гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару і больш за 30 % класіфікуюцца як распусныя дзеянні. «Калі раней мы фіксавалі, што ў агульнай колькасці пацярпелых каля 5-7 % — хлопчыкі, то цяпер сярод ахвяр педафілаў 40 % — хлопчыкі».

Кож­нае пя­тае па­цяр­пе­лае дзі­ця пра­жы­ва­ла ў ня­поў­най сям'і. Звы­чай­на — з ма­ці. Рэ­за­нанс­ны вы­па­дак ад­быў­ся 21 чэр­ве­ня 2024 го­да ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, ка­лі быў за­тры­ма­ны пе­да­філ. З за­явай аб да­ма­ган­нях су­се­да да ма­ла­лет­няй дач­кі ў мі­лі­цыю звяр­ну­ла­ся жы­хар­ка ад­на­го з рай­цэнт­раў, па­ве­да­мі­лі ва УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма. 19-га­до­вы фі­гу­рант час­та пры­хо­дзіў у сям'ю, каб да­па­маг­чы па гас­па­дар­цы шмат­дзет­най ма­ці-адзі­ноч­цы. У адзін з та­кіх ві­зі­таў жан­чы­на ўвай­шла ў па­кой і ўба­чы­ла су­се­да ў мо­мант учы­нен­ня зла­чын­ства. Вы­свет­лі­ла­ся, што муж­чы­на на пра­ця­гу паў­го­да не­ад­на­ра­зо­ва ад­асаб­ляў­ся з 7-га­до­вай дзяў­чын­кай. Па­да­зро­ны за­тры­ма­ны след­чы­мі, за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва за гвал­тоў­ныя дзе­ян­ні сек­су­аль­на­га ха­рак­та­ру ў да­чы­нен­ні да за­ве­да­ма ма­ла­лет­няй. Яму па­гра­жае да 15 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі.

На сёння ў Беларусі прапрацоўваюцца такія заканадаўчыя ініцыятывы, як устанаўленне адказнасці не толькі за выраб і распаўсюджванне, але і за захоўванне дзіцячай парнаграфіі без мэты распаўсюджвання.

Нашто гэта трэба? Па-першае, спажывец дзіцячай парнаграфіі, нават калі ён больш нічога супрацьпраўнага пакуль не робіць, — гэта патэнцыяльны педафіл. Па-другое, ён саўдзельнік злачынства. Дзіця недзе знялі ў порна менавіта для яго. У шмат якіх краінах ужо існуе такі механізм.

Таксама ў Беларусі распрацаваны і зацверджаны клінічны пратакол, які змяшчае алгарытм лячэння педафіліі, у тым ліку з прымяненнем хімічнай кастрацыі. Пад гэтай працэдурай маецца на ўвазе выкарыстанне спецыяльных лекавых прэпаратаў для памяншэння сексуальнай цягі, кампульсіўных сексуальных фантазій і здольнасці да сексуальнай узбуджальнасці. Аднак толькі медыкі будуць вырашаць, якая катэгорыя хворых на педафілію мае патрэбу ў хімічнай кастрацыі, а каму дастаткова заняткаў з псіхолагам, каб скарэкціраваць свае сексуальныя прыхільнасці.

З 12 ліпеня 2024 года набылі сілу змены ў Крымінальным кодэксе, паводле якіх злачынцаў з афіцыйным дыягназам «педафілія» будуць адпраўляць на прымусовае лячэнне. Таксама за такімі людзьмі будзе ўстаноўлены нагляд.

Дарэчы, чым раней выяўляецца педафілія, тым больш яна ўстойлівая на працягу жыцця. Цалкам пазбавіцца ад цягі да дзяцей практычна немагчыма, але істотна яе зменшыць — магчыма.

Судзімы, нежанаты, агрэсіўны...

Такім чынам, педафілія можа развівацца ў двух выпадках:
• Дзіцячая траўма: перажыўшы гвалт, чалавек у дарослым узросце імітуе паводзіны гвалтаўніка.
• У выніку арганічных парушэнняў галаўнога мозгу. Распаўсюджаныя прычыны педафіліі: праблемы падчас цяжарнасці, сур'ёзныя захворванні і чэрапна-мазгавыя траўмы ва ўзросце да 13 гадоў. У кары мозгу ёсць нейронная сетка, якая адказвае за выбар сексуальнага аб'екта. У педафілаў парушана распазнанне патэнцыяльнага палавога партнёра.

Кож­нае дзі­ця, у яко­га ёсць срод­кі су­вя­зі, мае маг­чы­масць па­тэ­ле­фа­на­ваць у 102 ці, на­прык­лад, звяр­нуц­ца ў чат-бот мі­лі­цыі.

Не вар­та ўво­гу­ле раз­маў­ляць з не­зна­ё­мы­мі людзь­мі, не трэ­ба ім да­вя­раць, зга­джац­ца на іх пра­па­но­вы, якія б яны ні бы­лі! Гэ­та­му трэ­ба ву­чыць дзя­цей.

Паводле статыстыкі, сацыяльны партрэт педафіла выглядае наступным чынам: раней судзімы, мае сярэднюю спецыяльную адукацыю. Гэта чалавек нежанаты або разведзены. Мае агульныя працоўныя спецыяльнасці.

Чаму ад дзеянняў педафілаў пакутуюць дзеці? Часцей за ўсё за гвалтам стаіць жаданне ўлады і выплеск агрэсіі. Бо дзеці больш слабыя і бездапаможныя перад дарослымі.
Большасць выпадкаў гвалту дзяцей здзяйсняюць увогуле «звычайныя» людзі. Часта ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення.

Часцей за ўсё ахвярамі педафілаў становяцца дзеці з:
• неўладкаваных сем'яў;
• абдзеленыя ўвагай.

Як засцерагчы сваё дзіця ад зносін з педафілам?
• Найбольш эфектыўная мера — звычайнае інфармаванне дзіцяці аб магчымай небяспецы.
• Дзіцяці важна дакладна ведаць: дарослы чалавек не папросіць дапамогі ў малога!
Як расказаць дзіцяці пра педафіла? Да 10 гадоў можна не даваць фармулёўку «педафіл», а зваць такога чалавека «дрэнным дарослым».

Паведаміце дзіцяці:
• Педафіл — гэта чалавек, які хварэе, таму паводзіць сябе няправільна, але гэта яго не апраўдвае. Такі чалавек можа трымаць рукі на інтымных месцах, і калі такога ўбачыш — адыдзі далей і паспяшайся расказаць бацькам.
• Ён знаёміцца з дзецьмі на вуліцы ці ў інтэрнэце.
• Педафілу падабаецца глядзець і чапаць распранутых дзяцей, асабліва ў інтымных месцах. Гэта прыносіць яму задавальненне.
• Педафіл можа фатаграфаваць ці здымаць відэа з удзелам распранутых дзяцей. Просіць нешта рабіць на камеру. Можа за гэта паабяцаць нейкае ўзнагароджанне.
• Яму падабаецца паказваць свае інтымныя месцы дзецям.
• Ён можа прасіць рабіць тое, што яму падабаецца, і пагражаць пры гэтым тваім родным.
• Ён абавязкова будзе прасіць дзіця нікому нічога не расказваць, інакш выканае пагрозы.
• Ён ведае, што яго дзеянні дрэнныя і незаконнаыя, але ўсё роўна гэта робіць.

Тэрмінова паведаміць быцькам!

Часам бывае такое, што людзі, якіх мы ведаем (дзядзькі, цёткі, суседзі, сваякі), таксама пачынаюць хварэць на такое. Калі ў малога ўзнікне падазрэнне — неабходна паведаміць бацькам.

Раскажыце дзіцяці, што вы ніколі не будзеце на яго лаяцца, калі яно не своечасова распазнае педафіла і нават мела зносіны з ім нейкі час. Таксама, калі ў дзіцяці з'явіцца падазрэнне, што нейкі чалавек — педафіл, неабходна тэрмінова паведаміць бацькам.

Дарослым! Для пачатку трэба ўсвядоміць пагрозу таго, што дзіця можа стаць ахвярай педафіла ў любы момант: на вуліцы, у інтэрнэце ці ў іншым месцы. Таму, калі яно маленькае, не прамымі словамі, а ў форме казачнага апавядання, у гульнявой форме трэба тлумачыць яму, што ёсць злыдні, якія спрабуюць рабіць нешта нядобрае з дзецьмі, і трэба гэтых нягоднікаў баяцца. Не варта ўвогуле размаўляць з незнаёмымі людзьмі, не трэба ім давяраць, згаджацца на іх прапановы, якія б яны ні былі! Гэтаму трэба вучыць дзяцей.

Таксама неабходна расказаць свайму дзіцяці, што:
• педафіл у адносінах з дзецьмі вельмі клапатлівы;
• імкнецца да фізічнага кантакту праз дакрананні. Як правіла, ён песціць дзяцей, увесь час хваліць іх, заслугоўвае давер;
• часта бавіць час каля дзіцячых пляцовак ці стараецца працаваць побач з дзецьмі.
Такія фактары, як ваша безумоўная любоў, давер, жыццярадаснасць, вольнае выказванне пачуццяў, упэўненасць у сабе і высокая самаацэнка, з вялікай доляй верагоднасці гарантуюць, што ваша дзіця практычна ніколі не падвергнецца гвалту.
Калі дзеці ўжо дастаткова падраслі, можна ім прама казаць, што існуюць педафілы, тлумачыць, што яны з сябе ўяўляюць:
• Трэба вучыць дзяцей не садзіцца ў машыну з незнаёмымі людзьмі.
• Не сыходзіць нікуды з вуліцы.
• Не заходзіць з незнаёмцамі ў пад'езд, у ліфт.
• І тым больш не пускаць іх у кватэру.

Навучыце дзяцей казаць «НЕ». Псіхолагі кажуць, што дзіця, нават усведамляючы, што адбываецца нешта нядобрае, пад псіхалагічным ціскам, напорам, нават без фізічнага гвалту згаджаецца, не знаходзіць у сабе сіл адмовіцца.

Інфармацыйная гігіена

Педафіла можна сустрэць у інтэрнэце. У цяперашні час інтэрнэт уяўляе сур'ёзную пагрозу ў сферы палавой свабоды і недатыкальнасці непаўналетніх. Дзеці там увесь час «сядзяць», яны маюць зносіны, наведваюць розныя чаты і сайты. З пэўнага ўзросту кантроль з боку бацькоў слабее. І ў інтэрнэце з імі знаёмяцца педафілы. Яны звычайна выдаюць сябе за дзіця.

Зламыснікі ўступаюць з дзіцем у даверлівыя адносіны. Далей ідуць псіхалагічныя маніпуляцыі, вывуджванне нейкай кампраметавальнай інфармацыі, інтымных фатаграфій і, як правіла, шантаж. Пагражаюць перадаць гэтую інфармацыю бацькам, блізкім ці аднакласнікам, калі дзіця не будзе выконваць патрабаванні злачынца.

Навучыце дзяцей правільным паводзінам.

• Для пачатку — інфармацыйнай гігіене. Каб злачынцы не завалодвалі данымі, рэальнымі фатаграфіямі, месцам пражывання і гэтак далей. Гэта ўсё інструмэнты маніпуляцый.

• Трэба навучыцца банальна закрываць свае старонкі ў сацыяльных сетках. Не ўступаць у перапіскі з тымі, хто выклікае падазрэнні. Калі дзіця бачыць, што перапіска ідзе не ў тое рэчышча, яе трэба спыняць і паведамляць бацькам. Каб бацькі потым пайшлі ў міліцыю, якая зоймецца гэтым чалавекам, знойдзе яго і выратуе іншых дзяцей.
Навучыце дзіця: калі ж злачынства ўсё ж здзяйсняецца, то трэба аказваць супраціўленне, вырывацца, крычаць. Незалежна ад таго, ці ўдалося пазбегнуць гвалту, ці ён ўжо адбыўся, трэба пра ўсё паведаміць дарослым. Калі няма побач бацькоў, няма магчымасці ім патэлефанаваць, трэба расказаць пра тое, што здарылася, любому даросламу, які выклікае давер. Таксама кожнае дзіця, у якога ёсць сродкі сувязі, мае магчымасць патэлефанаваць у 102 ці, напрыклад, звярнуцца ў чат-бот міліцыі.
Галоўнае — не баяцца ісці далей. Трэба разумець, што любы выпадак сексуальнага гвалту ніколі не пройдзе сам сабой. Трэба атрымаць дапамогу. Па-першае, ахвяры неабходна дапамога псіхолага. Па-другое, злачынца трэба затрымаць і ізаляваць ад грамадства. Толькі тады гэты выпадак будзе па-сапраўднаму закрыты.

Важна адзначыць, што Савет Міністраў зацвярджае планы мерапрыемстваў па абароне дзяцей ад сексуальнага гвалту і эксплуатацыі. Акрамя таго, у краіне створаны нацыянальны механізм аказання дапамогі пацярпелым ад сексуальнага гвалту.

Алена ШАЎЧЭНКА
псіхолаг

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.