Вы тут

Жалобны мітынг і малітва адбыліся ў Трасцянцы


3 верасня ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да памятнай даты — 80 гадоў таму, 3 верасня 1944 г., на тэрыторыі лагера смерці «Трасцянец» адбыўся першы жалобны мітынг у дзень пахавання астанкаў спаленых вязняў.


У 2021 г. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь распачала крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, па выніках якога на падставе архіўных дадзеных устаноўлена, што ў лагеры смерці «Трасцянец» загінула больш за 546 тысяч чалавек.

У час жалобнага мітынгу ўдзельнікі ўсклалі лампады ля скульптуры «Брама Памяці», выступілі прадстаўнікі рэлігійных канфесій, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных місій, Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.

 

Быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма. У завяршэнні мерапрыемства ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Ірыны Відавай-Молчан і Андрэя Усманава прагучала песня «Малітва».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.