Сукупны аб’ём транзакцый на Гуянскай біржы вялікіх даных, першай падобнай біржы ў Кітаі, з моманту яе стварэння перавысіў 5,4 мільярда юаняў (каля 757,3 млн. долараў), перадае «Сіньхуа».
Заснаваная ў 2015 годзе ў Гуяне (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Гуйчжоу, Паўднёва-Заходні Кітай), біржа налічвае больш за тысячу ўдзельнікаў-арганізацый біржавых таргоў. Тут вядзецца гандаль шырокім спектрам пазіцый, у тым ліку даныя, вылічальныя магутнасці і алгарытмы. Чакаецца, што да 2025 года яе гадавы абарот перавысіць 10 мільярдаў юаняў.
Горная правінцыя Гуйчжоу, якую часта называюць кітайскім цэнтрам апрацоўкі вялікіх даных, з’яўляецца першай у Кітаі нацыянальнай пілотнай зонай па ўкараненні вялікіх даных. Развіццё гэтай індустрыі выступае асновай высакаякаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтай правінцыі.
Цяпер у Гуйчжоў будуюцца або ўжо функцыянуюць 47 буйных цэнтраў апрацоўкі даных. У мінулым годзе ВРП правінцыі перавысіў 2 трыльёны юаняў, з якіх прыкладна 42 працэнты прыпадала на лічбавую эканоміку. Правінцыйныя ўлады маюць намер і далей павялічваць долю лічбавай эканомікі ў ВРП, плануючы нарасціць яе маштаб да больш як трыльёна юаняў.
«Мы хутка ствараем сучасную прамысловую сістэму, заснаваную на лічбавай эканоміцы», — адзначыла кіраўнік правінцыйнага Упраўлення па справах вялікіх даных Цзін Япін, дадаўшы, што Гуйчжоў імкнецца выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі для пераўтварэння традыцыйных галін з мэтай павышэння прадукцыйнасці і пазіцыянавання сябе як нацыянальнага лідара ў галіне інтэграцыі лічбавых тэхналогій і рэальнай эканомікі.
Прагрэс Гуйчжоў адлюстроўвае сучасныя тэндэнцыі ў Кітаі, дзе лічбавая інфраструктура значна палепшылася. У мінулым годзе аб’ём вылічальных магутнасцяў у краіне дасягнуў 230 эксафлопсаў, што вывела яе па гэтым паказчыку на другое месца ў свеце.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.