Вы тут

Першы прававы клас з’явіўся на Гомельшчыне


Клас прававой накіраванасці «Юны пракурор» адкрыты на базе гімназіі № 51 Гомеля. Першы ўрок для юнакоў і дзяўчат, залічаных у першы ў рэгіёне падобны профільны клас, правёў генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед.


У інтэграваваным 10 «Б» класе прававой накіраванасці — 20 чалавек. 8 вучняў будуць паглыблена вывучаць дысцыпліны хіміка-біялагічнага напрамку, а 12 юнакоў і дзяўчат на павышаным узроўні — грамадазнаўства і англійскую мову. Заняткі будуць праходзіць як на базе гімназіі, так і ў падраздзяленнях пракуратуры.

— Адкрываючы гэты клас, мы будзем не толькі даваць паглыбленыя веды па юрыспрудэнцыі, асновы пракурорскай дзейнасці, але таксама выхоўваць сапраўдных патрыётаў Радзімы, — на ўрачыстай лінейцы ў гімназіі № 51 Гомеля падкрэсліў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.

Кіраўнік ведамства ў рэспублікі адзначыў, што такое профільнае навучанне школьнікаў сёння вельмі запатрабавана. Клас прававой накіраванасці ў Гомелі — чацвёрты ў Беларусі. Такая практыка працягваецца.

— У бліжэйшыя месяцы мы адкрыем яшчэ некалькі класаў у іншых рэгіёнах. У некаторых абласцях гэта ўжо будуць другія і трэція класы. Дзеці хочуць, просяць, каб мы больш стваралі такіх класаў, і гэта добра. Па сутнасці, гэта кузня будучых кадраў для органаў пракуратуры, а таксама для праваахоўных органаў. Самая галоўная задача — выхаванне патрыётаў, глыбокае, пастаяннае і мэтанакіраванае выхаванне ва ўсіх магчымых формах. Важна, каб маладыя людзі свядома прыходзілі ў прафесію, пры гэтым разумелі, што гэта не проста праца, а служэнне Радзіме, служэнне з поўнай самааддачай. У першую чаргу пракурорскія работнікі па асобнай праграме будуць займацца з юнакамі з профільных класаў. Навучэнцы будуць выязджаць у органы пракуратуры, непасрэдна на месцы, дзе працуюць пракуроры, размаўляць з імі. Адпаведна, па асобным плане мы будзем з імі праводзіць ідэалагічную і выхаваўчую работу, — дадаў Андрэй Швед.

Падчас першага ўрока вучні прававога класа змаглі задаць генеральнаму пракурору Беларусі свае пытанні. На сустрэчы абмеркавалі праграму навучання па профілю, цікавіліся спецыфікай працы ў пракуратуры, якасцях, якімі павінен валодаць чалавек, які абраў гэтую няпростую прафесію.

Андрэй Швед таксама азнаёміўся з музейнай экспазіцыяй гімназіі № 51 Гомеля, экспазіцыйнымі стэндамі аб фактах і падзеях генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА, 
фота prokuratura.gov.by.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.