Вы тут

Надвор’е: чацвёрты месяц лета?


У пачатку верасня захаваецца летняе надвор’е. Пра гэта паведамляюць спецыялісты ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У прыватнасці, сіноптыкі адзначаюць, што жнівень завяршыў летні сезон на высокай тэмпературнай ноце. На гэтым тыдні верасня тэмпературны рэжым будзе цалкам летні — сярэдняя тэмпература паветра па-ранейшаму будзе перавышаць кліматычную норму, характэрную для гэтага часу, на 3–8 градусаў, пры гэтым у краіне будзе захоўвацца дэфіцыт ападкаў. У сувязі з гарачым і сухім надвор’ем узрастае пагроза лясных пажараў.

Тэмпература паветра ў аўторак будзе зашкальваць, асабліва ў цёмны час сутак. Нават у верасні бываюць трапічныя ночы, калі тэмпература паветра астуджаецца толькі намінальна, у нашым выпадку — да 12–18 градусаў. Днём усталюецца амаль ліпеньскае надвор’е — плюс 26–31 градус.

У сераду тэмпература паветра ўначы стане трошкі ніжэйшай і складзе 10–16 градусаў, удзень — 24–31 градус. У чацвер начная тэмпература стане паніжацца, калі чакаецца 9–16 градусаў вышэй за нуль, аднак днём будзе прыпякаць — 23–30 градусаў.

У канцы першага восеньскага тыдня спякота злёгку адпусціць, але захаваецца ўмеранае летняе цяпло. У пятніцу тэмпература паветра ўначы складзе 10–16 градусаў, па паўночным усходзе — 8–9 градусаў. Днём будзе 22–29 градусаў.

У выхадныя стане яшчэ на некалькі градусаў свяжэй. У суботу тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 па паўночным усходзе да 15 градусаў па захадзе, днём — 22–28 цяпла. У нядзелю тэмпература паветра ўначы складзе 7–14 градусаў, удзень чакаецца 20–27.

Асобна сіноптыкі адзначылі, што з 3 да 8 верасня будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай з 4 па 8 верасня ў асобных раёнах чакаецца слабы туман.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.