Вы тут

Адкрыты новы комплекс будынкаў Мінскага мастацкага каледжа


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ўрачыста адкрыў новы комплекс будынкаў з інтэрнатам Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава, паведаміла БелТА.


Фота БелТА

У час урачыстай лінейкі Раман Галоўчанка павіншаваў навучэнцаў з пачаткам новага навучальнага года: «Разам з вамі гэтае свята па ўсёй краіне адзначаюць амаль два мільёны школьнікаў і студэнтаў. Ну і, канешне, першакласнікі, якія ўпершыню сёлета сядуць за парты. Іх у нас 105 тысяч. Першакурснікаў таксама шмат. У каледжы і ВНУ ўпершыню прыйшлі больш як 100 тысяч навучэнцаў».

Перад навучэнцамі каледжа расчыніў свае дзверы новы будынак каледжа. «Прасторнае памяшканне напоўніцца вашымі галасамі, вашымі ўсмешкамі, ну і, вядома ж, той атмасферай творчасці і натхнення, якую вы самі для сябе і ствараеце», — упэўнены прэм’ер.

Дзяржава сапраўды нямала робіць для сферы адукацыі, заўважыў Раман Галоўчанка. «Толькі за апошнія некалькі гадоў пабудавана больш за 60 новых школ і дзіцячых садоў. Сваю работу пачалі яшчэ пяць школ і тры дзіцячыя садкі на 5,5 тысячы месцаў. Адкрываецца новы інтэрнат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры. Да канца года новы інтэрнат атрымае і БНТУ. Ну і цудоўны падарунак атрымлівае сфера культуры — мы адкрываем цэлы комплекс будынкаў з інтэрнатам Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава. Пабудаваны ён на тым самым месцы, дзе знаходзіўся з 1947 года. Значыць, слаўная гісторыя каледжа будзе прадоўжана», — з упэўненасцю адзначыў кіраўнік урада.

На будаўніцтва комплексу затрачана звыш Br37 млн бюджэтных сродкаў. Па словах прэм’ера, гэта быў няпросты праект са складанай гісторыяй. «Тым не менш мы адшукалі магчымасць і аператыўна завяршылі гэты найважнейшы для нашай культуры аб’ект. Таму што, інвестуючы сюды, інвестуючы ў культуру, адукацыю, мы, вядома ж, інвестуем і ў будучыню нашай краіны. Гэта вельмі важна», — падкрэсліў прэм’ер.

Будынак абсталяваны светлымі аўдыторыямі, майстэрнямі з сучасным абсталяваннем, спартыўнай, актавай заламі і ўтульным інтэрнатам. «Спадзяюся, што ўсё гэта вас яшчэ дадаткова прастымулюе да дасягнення высокіх вынікаў у вучобе. Ваш каледж — гэта адна са знакавых для нашай краіны навучальных устаноў. У яго сценах навучаліся многія з тых людзей, якія сваёй творчасцю праславілі нашу краіну. Спадзяюся, што вы працягнеце гэтыя слаўныя традыцыі. Не бойцеся ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты. Вас ніхто не будзе абмяжоўваць у вашых творчых пошуках, творчасці, стварэнні. Будзьце верныя сабе і свайму пакліканню. Для вас адкрыты свет, і дзякуючы сваім талентам вы зможаце яго заваяваць. Я ў гэта вельмі веру», — даў наказ Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр уручыў кіраўніцтву каледжа сертыфікат на камфартабельны мікрааўтобус МАЗ 281040. Акрамя таго, кіраўнік урада асабіста азнаёміўся з інтэр’ерам новых будынкаў і іх функцыяналам. Так, у навучальным корпусе размешчаны аўдыторыі і майстэрні, кабінеты для выкладчыкаў, харчаблок, гардэробная, спартыўная і актавая залы. У спартыўнай зале навучэнцы і выкладчыкі змогуць гуляць у валейбол, гандбол, баскетбол. Знойдзецца месца і для настольнага тэніса. Актавая зала разлічана на 120–130 месцаў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.