Вялікі рускі і савецкі пісьменнік Канстанціна Сіманаў большую частку сваёй творчасці прысвяціў Вялікай Айчыннай вайне, тэме змагання савецкага народа супраць фашызма, тэме барацьбы за мір. Асобная старонка літаратурных, журналісцкіх зацікаўленняў легендарнага пісьменніка — яго мастацкія і дакументальныя творы пра гераічную абарону Магілёва ў 1941 годзе, пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Прах Канстанціна Сіманава па яго запавету развеяны над Буйніцкім полем, у мясціне, да якой ваенны карэспандэнт прывязаны з першых дзён Вялікай Айчыннай, у мясціне, адкуль у літаратуру пайшлі героі яго рамана «Жывыя і мёртвыя». У горадзе на Дняпры, на Магілёўшчыне, ва ўсёй Беларусі асаблівае пашанотнае стаўленне да класіка савецкай літаратуры. Праводзяцца Сіманаўскія чытанні. Беларускія пісьменнікі розных пакаленняў не аднойчы звярталіся да тэмы Буйніцкага поля, тэмы ваеннага жыцця Каснтанціна Сіманава, яго далучанасці да Беларусі.
У пярэдадзень новага навучальнага года прынята рашэнне аб наданні імя Канстанціна Сіманава СШ №24 горада Магілёва. Падзею каменціруе вядомы магілёўскі публіцыст, даследчык ваеннай гісторыі края, член Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысенка:
— Сіманава па праву можна назваць першым летапісцам магілёўскай абароны. Ён, на той час карэспандэнт, які прадстаўляў і франтавую «Красноармейскую правду», і «Известия» і «Красную Звезду», першым адгукнуўся на гераічныя падзеі. У нарысе «Гарачы дзень» у «Известиях» упершыню назваў імёны герояў магілёўскай абароны. Пазней напісаў пра іх два вершы... Адзін з твораў прысвечаны артылерысту Сяргею Палякову... «Пускай весь день жесток огонь/ Двух танковых полков,/ Но не к лицу в бою бойцу/ Считать своих врагов./ Сначала нужно их убить — / Вот наши долг и честь!/ А после боя время есть/ И мертвыми их счесть./ — Сперва убьем, потом сочтем,/ Закон у нас таков, — / Так говорил своим друзьям/ Наводчик Поляков...» Мастацкае слова Сіманава было і заклікам, і абярэгам, яго нарысы і вершы чыталі мільёны савецкіх людзей, якім трэба было вытрымаць навалу фашысцкіх гадаў і перамагчы ў той драматычнай калатнечы. І сіманўскае слова таксама дапамагала гэта зрабіць... Мяркую, што ў сіманаўскай магілёўскай школе будуць па-асабліваму, з высокай пашанай ставіцца да вывучэння жыцця і творчасці вялікага рускага пісьменніка, які, дарэчы, наведваўся на Буйніцкае поле і неаднойчы пасля вайны — у 1965-м, 1966-м і пасля ў 1970-х... Хадзіў па Буйніцкаму полю, сустракаўся з ветэранамі, выступаў перад рабочымі і студэнтамі...
З Беларуссю звязаны імёны многіх рускіх пісьменнікаў-франтавікоў. І Сяргея Смірнова, і Аляксандра Твардоўскага, і Ўсевалада Сабліна, і Міхаіла Матукоўскага, і Аляксея Суркова, і Яўгена Вараб’ёва, і шмат яшчэ каго... Варта было б ушанаваць іх імёны ў назвах школ, іншых навучальных устаноў. Асабліва зараз, калі набліжаецца 80-годдзе Вялікай Перамогі.
Кастусь ЛЕШНІЦА
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.