Вы тут

«Івацэвіцкі край» пабачыў свет у «Беларусі»


Даведачнае, багата ілюстраванае выданне пра Івацэвіччыну выйшла напярэдадні XXXI Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у Івацэвічах, на Берасцейшыне. 


Пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра старажытнае паселішча Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, пра асобныя гістарычныя адрэзкі часу ў лёсе гэтага края. Асобна вылучаны падрабязны расповяд пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне. З першых дзён акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі сустрэлі ў Косаўскім, Целеханскім і Быценскім раёнах (гэта ўсё тэрыторыя сучаснай Івацэвіччыны) шырокае народнае супраціўленне. Зараз пра тагачасныя падзеі нагадвае мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына». 

Івацэвіцкі край — радзіма мастака і паэта Анатоля Галушкі, які з’яўляўся членам Сусветнай арганізацыі мастакоў-інвалідаў, якія малююць зубамі і нагамі. Персанальныя выстаўкі пры жыцці мастака прайшлі ў Івацэвічах, Брэсце, Мінску, Ганцавічах, Бярозе, Пружанах, на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У івацэвіцкай вёсцы Быцень нарадзіўся літаратуразнаўца, фалькларыст, педагог Мікола Грынчык (1923 — 1999). Заполье — радзіма пісьменніка, краязнаўца, этнографа, збіральніка народнай лексікі Алеся Зайкі. З івацэвіцкай Гуткі — паэт і празаік Сцяпан Крываль. У 1957 годзе закончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу паэт і празаік Мікола Купрэеў. Косава — радзіма кінарэжысёра, сцэнарыста, пісьменніка Уладзіміра Мароза. У Сакаўцах, на Івацэвіччыне, нарадзіўся легендарны заходнебеларускі рэвалюцыянер, пісьменнік Піліп Пестрак, аўтар раманаў «Сустрэнемся на барыкадах», «Серадзібор», іншых твораў, якія і зараз прыцягваюць увагу чытача. 

У кнізе «Івацэвіцкі край», якая выйшла напярэдадні XXXI Дня беларускага пісьменства ў мінскім выдаецтве «Беларусь», сабрана шмат звестак пра сённяшні характар асветніцтва, культуры Івацэвіччыны. Многія старонкі выдання прысвечаны турыстычным аб’ектам края. З кнігай можна рыхтавацца да сапраўднага падарожжа па Івацэвічах і яго ваколіцах. 

«Івацэвіцкі край» можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Новых захапляльных падарожжаў на Берасцейшчыну, у Івацэвіцкі край! Кніга «Івацэвіцкі край» стане для вас у гэтым клопаце добрым памагатым! 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.