На станцыях велапракату ў Чэнду (сталіца правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая) з’явіліся 500 новых вадародных скутараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Ужо больш за 35 тысяч гараджан скарысталіся гэтымі экалагічнымі сродкамі перамяшчэння. Вадародныя скутэры ў Чэнду спрыяюць зніжэнню ўзроўню забруджвання навакольнага асяроддзя, яны дазваляюць скараціць выкіды вугляроду больш чым на 1,2 тоны, што эквівалентна колькасці вуглякіслага газу, які паглынаецца 67 дрэвамі на працягу года.
Вадародныя скутэры працуюць па прынцыпе пераўтварэння вадародных паліўных элементаў у электрычную энергію. У паліўны элемент пад сядзеннем змяшчаецца 100 грамаў вадароду, дзякуючы чаму скутэр можа праехаць 100 кіламетраў. Максімальная хуткасць перамяшчэння — 25 км у гадзіну. Арэнда вадароднага скутэра каштуе 2,5 юаня за першыя 10 хвілін выкарыстання, пасля гэтага плата складзе 1 юань за кожныя 5 хвілін.
Сян Мін, намеснік генеральнага дырэктара кампаніі «Ціндзянь даньчэ», падкрэсліў бяспеку вадародных скутараў: «Яны выкарыстоўваюць цвёрдацельную тэхналогію захоўвання вадароду, у адрозненне ад традыцыйных метадаў, дзе прымяняецца газападобны вадарод. Дзякуючы гэтаму, ціск захоўвання вадароду ў такіх скутэрах нізкі, а ўнутраныя матэрыялы стабільныя».
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.