Вы тут

Дапамога не бывае лішняй


У кінатэатры «Беларусь» сёння прайшло маштабнае мерапрыемства «Дзень першакласніка», якое стала завяршэннем дабрачыннай акцыі «Збяром партфель першакласніку». Традыцыйна ініцыятарам мерапрыемства выступіла Мінская гарадская арганізацыя ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў».


Напярэдадні Дня ведаў для юных мінчан, якія сёлета ўпершыню пойдуць у школу, арганізавалі канцэртную праграму і ўручылі падарункі.

— У нашай краіне гэта акцыя праходзіць кожны год. Асобная ўвага надаецца тым рабятам, якім вельмі патрэбна наша дапамога. Напрыклад, дзецям з сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам. Вядома, у старане не застаюцца і дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, шматдзетныя сем’і. Асноўная мэта такіх акцый, паказаць, што дапамога лішняй не бывае, — адзначыў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран. — У нашай краіне сямейнай палітыцы надаецца шмат увагі. Прыемна, што пры гэтым не застаюцца ў баку грамадскія арганізацыі і звычайныя людзі. Сем’і атрымліваюць усебаковую падтрымку. 

Па словах старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» Таццяны Краўчанкі падарункі да школы атрымала больш за 150 дзяцей: — Мы не першы год ужо запрашаем з тэрытарыяльных цэнтраў дзяцей інвалідаў. Сёння ўручым падарункі дзецям са шматдзетных сем’яў, дзяўчынкам і хлапчукам, якія жывуць у сем’ях з цяжкай жыццёвай сітуацыяй.

Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Пётр Шуцько адзначыў, што дабрачынная акцыя — гэта магчымасць дапамагчы сем’ям, якім неабходна падтрымка, падарыць дзецям свята і стварыць такія ўмовы, каб іх першы паход у школу пакінуў толькі станоўчыя ўражанні. 

Дзецям былі прадэманстраваны выступленні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь Тэатра эстраднай песні «Сябрынка» ПК МАЗ і цыркавай студыі «Рамантыкі» ПК МАЗ. Завяршылася мерапрыемства мультыплікацыйным фільмам «Пухнаты ваяж» і ўручэннем доўгачаканых падарункаў — яркіх заплечнікаў са школьнымі прыладамі і прысмакамі.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.