Вы тут

На Белтэлерадыёкампаніі прэзентавалі новы тэлеканал


Цяпер усю актуальную і пры гэтым правераную інфармацыю можна будзе знайсці на «Першым інфармацыйным». Менавіта з такой назвай днямі на Белтэлерадыёкампаніі прэзентавалі новы тэлеканал. Афіцыйны запуск яго чакаецца ў верасні. Новая пляцоўка дасць магчымасць як беларусам, так і жыхарам усяго свету атрымліваць свежыя і важныя навіны ў рэжыме нон-стоп і 24 гадзіны ў суткі.


Як паведамляецца на афіцыйным сайце галоўнага медыяхолдынга, аснову брэнда новага медыя складае лічба «1», а таксама модныя і стыльныя сінія і бірузовыя адценні. «Першы інфармацыйны» створаны на базе Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.

«Найперш, акрамя праўдзівасці і аб’ектыўнасці, важная аператыўнасць. І жывы эфір дае гэта. Для гэтага ў тым ліку і ствараецца новы тэлевізійны канал. Таму што, у адрозненне ад класічных грамадска-палітычных каналаў, дзе навіны выходзяць з крокам у 2,3, а часам і ў 4 гадзіны, на гэтым тэлеканале выпуск можа ісці на працягу 4 гадзін у прамым эфіры. За гэты час можна паведаміць вялікую колькасць навін, трымаць нейкую важную тэму. Гатовыя мы ці не? Вядома, гатовыя!» — падзяліўся старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

На бягучы момант да працы гатовыя ўжо дзве студыі, апаратны блок і праводзяцца апошнія чытсавыя тракты. Падрыхтоўка і ўвага да запуску новай вяшчальнай кнопкі, з улікам таго, што гэта ўнікальны вопыт для беларускага тэлебачання, знаходзіцца на высокім узроўні.

Першымі гатоўнасць новага тэлеканала праверылі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант і міністр інфармацыі Марат Маркаў.

Выпускі навін на «Першым інфармацыйным» будуць выходзіць штогадзіны. Таксама аўдыторыі будуць прапанаваны прамыя ўключэнні з месцаў самых важных падзей, экспертныя меркаванні і дзясяткі спецыяльных праектаў. Яшчэ ў найбліжэйшы час будзе запушчаны новы партал навін news.by.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.