Ужо ў гэтыя выхадныя, 31 жніўня і 1 верасня, у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці праходзіць ХХХІ Дзень беларускага пісьменства.
І традыцыйна ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала мы зможам паглядзець трансляцыі асноўных канцэртаў форума і тэматычную праграму перадач.
У поўнай ступені адчуць атмасферу маштабнага свята беларускага пісьменства тэлегледачы змогуць дзякуючы ключавым падзеям тэматычнага эфіру. Так, у суботу 31 жніўня ў 21.00 у праграме цырымонія ўрачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства — 2024 і святочны канцэрт. А ў нядзелю 1 верасня ў 14.00 на «Беларусь 3» — прамая трансляцыя ўрачыстай цырымоніі закрыцця форуму і канцэртнай праграмы.
Таксама на працягу двух дзён у праграме сацыякультурнага нас чакаюць паказы мастацкіх фільмаў айчыннай вытворчасці, спектакляў паводле твораў беларускіх літаратараў і пазнавальныя праекты, а ў міжпраграмных перапынках прагучаць вершы сучаснай беларускай паэзіі.
Аб дасягненнях дзеячаў культуры і таленавітай моладзі раскажуць дакументальныя і партрэтныя праекты «Суразмоўцы», «Кадры жыцця» і «Новыя людзі». Праверыць веданне роднай мовы і літаратуры гледачы змогуць у суботу і нядзелю разам з удзельнікамі тэлевіктарын «Сваімі словамі» і «Веды ў кубе».
Яшчэ ў суботу ў 15.30 у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» можна паглядзець дакументальны фільм «Адзінка гарэння. Анатоль Аўруцін», які раскрые гісторыю жыцця майстра слова. А вось убачыць тэатральнае ўвасабленне творчай спадчыны Янкі Купалы зможам суботнім вечарам. У праграме тэлеверсія спектакля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка».
У нядзелю ўвазе самых маленькіх тэлегледачоў прапануецца падборка мультфільмаў айчыннай вытворчасці: «Класікі і шахматы», «Магістр вольных мастацтваў. Францыск Скарына» і «Я тайну ў глыбіні душы хаваю... Максім Багдановіч».
У гэты ж дзень ў 17.55 тэлеканал «Беларусь 3» запрашае ў «Культурнае падарожжа» па слядах Якуба Коласа ў Стаўбцоўскі раён. Не прапусціце галоўныя падзеі свята і натхняйцеся хараством і багаццем беларускай культуры.
Алена ДРАПКО
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.