Аграрыі рэспублікі з улікам рапсу сабралі 7,8 млн. т збожжа, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 27 жніўня сабрана збожжа з улікам рапсу 7,8 млн т, з іх 6,708 млн т збожжавых і зернебабовых культур (97,9 працэнта плошчаў, што падлягаюць уборцы, ураджайнасць — 32,4 ц/га), 1,092 млн т рапсу (95,5 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць — 28,7 ц/га).
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,1202 млн. т, Гродзенская — 1,7572 млн. т, Брэсцкая — 1,5645 млн. т, Магілёўская — 920 тыс. т, Гомельская — 735 тыс. т, Віцебская — 702, 1 тыс. т.
Аграрыі таксама пачалі ўборку кукурузы на сілас і зялёны корм — нарыхтавана 1,522 млн т (6,7 працэнта).
Сабрана бульбы 16 тыс. т (3,4 працэнта), агародніны — 15,8 тыс. т (26,6 працэнта).
Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 4,26 млн. т кармавых адзінак (43,4 працэнта да плана).
Завяршылася сяўба азімага рапсу.
Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.